Вы тут

Адкрылі транспартную развязку


У Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё вельмі чаканай для гараджан транспартнай развязкі на скрыжаванні вуліц Каралёва і Фаціна, якая звязала два вялікія мікрараёны — Сонечны і Фаціна — з цэнтрам горада.

— Гэта дасць магчымасць разгрузіць транспартныя патокі і значна павялічыць прапускную здольнасць магістралі па вуліцы Каралёва, — адзначыў падчас адкрыцця старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. — У гэтай частцы горада засяроджана вялікая колькасць буйных гандлёвых аб'ектаў, і жыхарам будзе зручна іх наведваць. Адкрыццё транспартнай развязкі — толькі невялікая частка разгорнутых па даручэнні кіраўніка дзяржавы маштабных работ па развіцці абласнога цэнтра.

Будаўніцтва развязкі вялося з ліпеня 2013 года, на рэалізацыю праекта было выдаткавана больш за 20 мільярдаў рублёў. Губернатар падзякаваў будаўнікам за аператыўны ўвод аб'екта, а найлепшым уручыў ганаровыя граматы аблвыканкама.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

 

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.