Вы тут

У Рублі — новы садок


Найлепшым падарункам для жыхароў аграгарадка Рубель Столінскага раёна стаў новы дзіцячы садок.

Амаль чатырохтысячнаму Рублю адной дзіцячай дашкольнай установы даўно не хапала. Аграгарадок славіцца не толькі сваімі руплівымі працаўнікамі, але і даволі высокай нараджальнасцю. Таму будаўніцтва садка было запланавана яшчэ некалькі гадоў таму. А ўзводзіць яго пачалі летась. І акурат да майскіх святаў будаўнікі здалі важны для Рубля сацыяльны аб'ект.

Узведзены па арыгінальным праекце, яркі двухпавярховы будынак стаў адным з упрыгажэнняў старога Рубля. У садку на 75 месцаў ёсць усе ўмовы для выхавання і развіцця дзяцей, для заняткаў музыкай, танцамі, фізкультурай. На ўрачыстую цырымонію адкрыцця сабралася шмат людзей. Павіншаваць вяскоўцаў са знамянальнай падзеяй прыехаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.