Вы тут

Бакавы плацкарт патаннее


Беларуская чыгунка ўвяла 10-працэнтную зніжку на праезд на бакавых месцах плацкартных вагонаў ва ўсіх круглагадзічных цягніках свайго фарміравання ў зносінах Беларусь — Расія.

Гэты крок працягвае маркетынгавую кампанію па павышэнні прыцягальнасці пасажырскіх перавозак і пашырае сферу выкарыстання ў цягніках міжнародных ліній, пра што расказалі ў прэс-цэнтры магістралі. Продаж білетаў па новых цэнах пачнецца з 1 мая. Названыя зніжкі будуць дзейнічаць да канца года. Усяго ў зносінах Беларусь — Расія зараз курсіруе 30 круглагадзічных цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі.

Дарогі — у парадку

Дарожныя арганізацыі завяршылі падрыхтоўку рэспубліканскіх дарог да летняй эксплуатацыі.

Падчас комплекснай работы была ліквідавана сезонная ямачнасць пакрыццяў праезнай часткі дарог і мастоў у аб'ёме каля 200 тысяч квадратных метраў, пра што паведамілі ў прэс-цэнтры Мінтранса. Апроч таго, ад смецця ачысцілі
28 тысяч кіламетраў паласы адводу. Было заменена 7 тысяч дарожных знакаў, устаноўлена 125 тысяч сігнальных слупкоў, а таксама адрамантавана 5,5 тысячы аўтапавільёнаў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.