Вы тут

Запрашае «Невядомая Беларусь»


Праект з такой назвай запушчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Яго ініцыятарамі выступілі слухачы Цэнтра маладзёжных інавацый і прадпрымальніцтва «Start-up BSU». Мэта праекта — павышэнне турыстычнай прывабнасці нашай краіны не толькі сярод замежных грамадзян, але і сярод суайчыннікаў.

Больш за 40 замежных студэнтаў БДУ сталі ўладальнікамі пуцёвак першага экскурсійнага тура па славутасцях Беларусі, арганізаванага ў рамках «Невядомай Беларусі». Студэнты з Туркменістана і Кітая пазнаёміліся з унікальнымі фактамі з гісторыі Мінска, даведаліся пра значныя даты з мінулага нашай краіны, наведалі славутыя замкі ў Міры і Нясвіжы. Удзельнікам першай экскурсіі стаў таксама і беларускі студэнт — другакурснік факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ Сяргей Гаўрыленка. Пуцёўку ён атрымаў як заахвочванне за найлепшае пытанне знатаку беларускага тэлевізійнага клуба «Што? Дзе? Калі?».

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.