Вы тут

Чаго не зробіш дзеля ката


Свойскі кот заскочыў у пусты 5-метровы бетонны калодзеж у двары гамяльчаніна. Мужчына 1953 года нараджэння палез выратоўваць любімую жывёлку. Па словах яго жонкі, пенсіянер паставіў драўляныя лескі і спусціўся ўніз. Аднак на апошняй прыступцы спатыкнуўся і зваліўся. Кот тым часам выбраўся наверх. Ён разам з гаспадыняй сустрэў супрацоўнікаў МНС, якія прыбылі на месца здарэння, і назіраў за аперацыяй па выратаванні. З дапамогай пажарнага пояса і вяроўкі мужчыну паднялі і перадалі медыкам. Папярэдні дыягназ — пералом нагі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.