Вы тут

Экстрэмальны атракцыён


Траіх дзяцей, з тых, што пацярпелі ў Горках падчас гульні на батуце, адправілі лячыцца ў Магілёў.

Трагедыя здарылася 4 мая ў другой палове дня на дваровай тэрыторыі ў Горках. Надзіманы батут, які належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, перакуліўся ў той момант, калі на ім знаходзіліся дзеці. Разам з іншымі аператыўнымі службамі на месца здарэння выехалі і тры машыны хуткай медыцынскай дапамогі. Яны даставілі ў раённую цэнтральную бальніцу 9 дзяцей ва ўзросце ад 2,5 да 10 гадоў. На раніцу наступнага дня 6 з іх знаходзілася ў раённай бальніцы, а трое былі дастаўлены ў абласную дзіцячую бальніцу. Як паведаміў галоўны ўрач Горацкай раённай бальніцы Аляксандр Жылін, яны атрымалі шкілетныя траўмы і ім спатрэбілася дапамога вузкіх спецыялістаў. А з 6 пакінутых у раённай бальніцы палова яшчэ і далей будзе знаходзіцца тут на лячэнні.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, злашчасны батут належаў індывідуальнаму прадпрымальніку 1987 года нараджэння. Ліцэнзія на аказанне падобных паслуг у яго была, але ці меў ён дазвол устанаўліваць атракцыён у двары жылых дамоў, пакуль невядома. Як і тое, чаму прыстасаванне не было замацавана. Ступень віны ўладальніка батута і мера яго пакарання будуць вызначаны ў ходзе следства.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.