Вы тут

10 тысяч манет у гонар прынцэсы


6-30

Каралеўскі манетны двор Вялікабрытаніі абвясціў аб чаканцы серыі з 10 тыс. манет вартасцю ў 5 фунтаў стэрлінгаў у гонар нараджэння другога дзіцяці ў сям'і прынца Уільяма, піша Dаіlу Mаіl. Паведамляецца, што 500 манет будуць выраблены з золата 88-й пробы вагой 40 грамаў, астатнія будуць выкананы з серабра і вагой каля 28 грамаў. На адным баку манеты будзе выбіты профіль брытанскай каралевы Лізаветы, на другой — лілеі. Акрамя таго, па колу напісана «У гонар нараджэння другога дзіцяці», а ў цэнтры змешчаны тытулы бацькоў — «герцаг і герцагіня Кембрыджскія». Дзяўчынка будзе насіць тытул прынцэсы Кембрыджскай і зойме чацвёртае месца ў чарзе на брытанскі трон пасля дзеда, бацькі і брата. Нованароджаную прынцэсу назвалі Шарлота Элізабэт Дзіяна, гаворыцца ў заяве Кенсінгтонскага палаца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.