Вы тут

І сёння «Ў трэндзе»


Начальнік гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблсаюздрук» Людміла Гайдук упэўнена, што інтэрнэт не можа канкурыраваць з друкаванымі СМІ, з кнігамі. А, каб захаваць пастаянных чытачоў і прывабіць новых, рэдакцыям, выдавецкім холдынгам трэба проста на спыняцца на дасягнутым...

6-33

— З задавальненнем паўтару словы чалавека, з якім нядаўна ехала ў таксі. Мужчына прызнаўся, што яму вельмі прыемна патрымаць у руках газету, часопіс, кнігу, каб спакойна пачытаць, а нешта і перачытаць. Сказаў і пра тое, што пагартаць газету — радасць, што яму падабаецца сам пах новай кнігі. Гэта — шчырыя словы, якія пацвярджаюць, што і ў стагоддзе віртуальных тэхналогій, электронных СМІ друкаваныя выданні па-ранейшаму запатрабаваны. Яны павінны быць і будуць! Памятаеце, у фільме «Масква слязам не верыць», герой «прагназаваў» час, калі застанецца толькі тэлебачанне? З яго з'яўленнем некаторыя і сапраўды «ставілі крыж» на тэатры і іншых відах мастацтва. Дык, адкуль тады аншлагі на многіх спектаклях, адкуль чэргі па квіткі ў кінатэатрах?.. Так і друкаваныя СМІ: яны, як модна стала казаць, па-ранейшаму ў трэндзе, — распавядае Людміла Віктараўна.

Яна ўпэўнена ў тым, што ў кіёсках не будзе залежвацца газета, у якой ёсць пазнавальныя артыкулы, актуальныя інтэрв'ю, рэпартажы...

— Я сама — чытачка. У першую чаргу чытаю рэспубліканскія газеты, каб ведаць, што адбываецца ў краіне, потым абласную, гарадскую. Прыцягваюць увагу якасныя здымкі, загалоўкі. Ёсць любімыя аўтары, рубрыкі. Трэба пісаць пра цікавых людзей, шукаць таленавітых аўтараў, друкаваць іх...

Наконт навін, так, газеты, напэўна, не могуць канкурыраваць з інтэрнэтам, тэлебачаннем. Але часта бывае наадварот. Пра надзвычайнае здарэнне, напрыклад, пра нейкае крэатыўнае мерапрыемства цікавей прачытаць у газеце. А ўжо потым паглядзець на экране, — працягвае кіраўнік «Віцебскаблсаюздруку».

Людміла Віктараўна дадала, што больш як 150 рэдакцый прапаноўваюць на рэалізацыю сваю прадукцыю.

— Прадаём каля 800 газет і часопісаў, 80% з іх — беларускія. І яны, у чарговы раз падкрэслю, канкурэнтаздольныя, запатрабаваныя. Паверце, цікавую газету, часопіс купяць абавязкова. Беларускамоўныя — не выключэнне, бо многім падабаецца чытаць менавіта на роднай мове.

Аляксандр ПУКШАНСКІ, 
фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.