Вы тут

Да Алматы з камфортам


Адбыўся першы рэгулярны авіярэйс кампаніі «Белавія» па маршруце Мінск — Алматы.

Палёты будуць выконвацца на самалётах Боінг 737-800NG два разы на тыдзень уначы. Час у палёце складзе 4 гадзіны 45 хвілін. Мінімальны кошт пералёту ў эканамічным класе абслугоўвання складае ад 386 еўра «туды-назад» і ад 208 еўра ў адзін бок. Паміж Мінскам і Алматы ёсць цесныя эканамічныя сувязі, адпаведна, і патрэба падарожнічаць паміж гарадамі. Адкрыццё гэтага рэйса стала магчымым дзякуючы набыццю авіякампаніяй у лізінг двух паветраных суднаў Боінг 737-800 новага пакалення з павялічанай далёкасцю палёту і большай умяшчальнасцю ў параўнанні з іншымі самалётамі авіякампаніі.

Экспрэс да аэрапорта

З 9 мая па выхадных днях будзе арганізавана праца экспрэснага аўтобуснага маршрута №173Э «Сокал — Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

Маршрут будзе абслугоўваць пасажыраў цягам усяго летняга перыяду. На ім запланавана выкананне наступных рэйсаў. Па суботніх днях: адпраўленнем ад прыпыначнага пункта «Сокал» у 9.00, адпраўленнем ад прыпыначнага пункта «Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у 9.20. Па нядзельных днях: ад прыпыначнага пункта «Сокал» у 19.07, ад «Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» — у 19.26. Таксама для гэтага маршрута з 9 мая па выхадных днях уводзіцца прыпыначны пункт «Быкачына» пры руху ў абодвух напрамках.

Дарэчы

У летнім раскладзе гэтага года авіякампанія «Белавія» будзе рабіць рэгулярныя рэйсы ў пяць гарадоў Казахстана — Алматы, Астану, Караганду, Кастанай, Паўладар.

 

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.