Вы тут

Леанід Кучма: пазіцыя прадстаўнікоў самаабвешчаных ДНР і ЛНР у падгрупах была канструктыўнай


"Гэтыя рабочыя падгрупы ствараюцца на аснове трохбаковай рабочай групы з абавязковым удзелам прадстаўнікоў так званых ДНР і ЛНР. І сёння яны ўсе ўдзельнічалі ў перагаворах, пазіцыя была абсалютна канструктыўнай", - заявіў сення журналістам па выніках работы кантактнай групы ў Мінску былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма..

На пытанне аб тым, ці будуць прадстаўнікі гэтых груп асабіста прысутнічаць у Данбасе на лініі сутыкнення і назіраць за выкананнем дамоўленасцей, Леанід Кучма адказаў, што прадстаўнікі рабочай падгрупы па бяспецы ўжо дамовіліся наконт гэтага. "Яны будуць у гэтых зонах назіраць", - сказаў ён.

Экс-прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі галоўнае - спыненне агню, адвядзенне цяжкіх відаў узбраення і яго верыфікацыя з боку АБСЕ. "Адпаведныя дакументы падрыхтаваны, трэба цяпер працаваць групам і ваенным экспертам", - заўважыў ён.

Гаворачы аб сітуацыі ва Украіне, ён нагадаў раней агучаную лічбу: гэта 1460 без вестак прапаўшых людзей на фоне шматлікіх загінулых. Яшчэ 399 знаходзяцца ў палоне (незаконна затрыманыя). "Так што вы ўяўляеце, якая гэта праблема, і тое, што мы сёння дамовіліся ёю больш прадметна займацца, нас радуе", - рэзюмаваў Леанід Кучма.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.