Вы тут

Сфера асаблівай адказнасці


Учора ў рамках выставы «СМІ ў Беларусі» прайшоў прэс-дыялог «Роля сродкаў масавай інфармацыі ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці». Як заўважыла, адкрываючы мерапрыемства, міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ, Беларусь — краіна з адкрытай інфармацыйнай прасторай. Акрамя прыкладна 1,5 тысячы нацыянальных СМІ, на тэрыторыі краіны прысутнічае каля чатырох тысяч замежных.

— Але СМІ павінны развівацца, і кантэнт інфармацыйнай нацыянальнай прасторы — клопат як галоўнага рэдактара, так і кожнага журналіста, — упэўнена міністр інфармацыі.

На прэс-дыялогу прысутнічалі кіраўнікі вядучых СМІ краіны, парламентарыі, навукоўцы, дыпламаты, палітычныя аглядальнікі.

— Тэма, звязаная з сённяшнім прэс-дыялогам, разглядаецца намі як адна з галоўных тэм, як тэма, якая звязана з напрамкамі, агучанымі Прэзідэнтам нашай краіны ў Пасланні Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу, — адзначыла Лілія Ананіч.

Удзельнікі мерапрыемства выказалі свае думкі на розныя тэмы: роля мовы ў дзяржаве і праблема білінгвізму, інфармацыйныя войны ля нашых межаў і спосабы ім супрацьстаяць; разважалі, як не дапусціць падзелу грамадства па рэлігійным або геаграфічным прынцыпе.

Парламентарый Андрэй НАВУМОВІЧ, старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, які таксама прыняў удзел у прэс-дыялогу, наконт апошняга выказаўся катэгарычна.

— Гэта ўсё нашы людзі. Хачу прывесці ў прыклад вельмі выразнае і яркае выказванне Прэзідэнта нашай краіны: няправільна дзяліць людзей па рэлігійнай ці нейкай іншай прыкмеце: ёсць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на нашай тэрыторыі.

У сваю чаргу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ігар МАРЗАЛЮК падкрэсліў, што беларусы — гэта адзіная грамадзянская нацыя.

— Мы дзяржава, дзе пражываюць людзі з рознымі каранямі. Усе, у каго беларускі пашпарт, хто плаціць падаткі, служыць або служыў ва Узброеных Сілах, — усе гэтыя людзі — беларусы. Незалежна ад паходжання. Гэта нармальны еўрапейскі падыход. Самае галоўнае, што і гісторыкі, і журналісты павінны быць вельмі адказныя за тыя вобразы, міфалагемы, якія яны праецыруюць у сацыяльную рэальнасць.

Ігар БУЗОЎСКІ, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, звярнуў увагу на тое, што пасля развалу Савецкага Саюза наша суверэнная краіна прыняла правільныя рашэнні і выбрала правільны шлях:

— Мы не дапусцілі хаосу і развалу. Ёсць выразныя рашэнні, прызнаныя грамадствам, заканадаўчай базай, Канстытуцыяй. Роля СМІ — гэта, фактычна, падтрымка той ідэалогіі, якая ўжо закладзена і прынята народам.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.