Усе эпохі Лошыцы


Пасля сямі гадоў рэстаўрацыі адкрылася абноўленая сядзіба

Сядзібу ў Лошыцкім парку, адзіную, што захавалася ў беларускай сталіцы, можна назваць помнікам рамантычнаму каханню. Калісьці яе гаспадар Яўстах Любанскі для таго, каб ажаніцца са сваёй абранніцай Ядвігай Кіневіч, маладзейшай за яго на сямнаццаць гадоў, вырашыў істотна ўдасканаліць свае ўладанні. Сядзіба зацвіла ў прамым і пераносным сэнсах: ад кахання новай пары і экзатычных дрэў, насаджаных гаспадаром дзеля маладой жонкі...

7-39

 

7-38

7-35

 

Для прыгажуні-нявесты Любанскі перабудаваў сваё жыллё: аднапавярховік ператварыўся ў вытанчаную рэзідэнцыю. Да драўлянага дома XVІІ стагоддзя быў далучаны новы каменны корпус. Будынак стаў не толькі зручным, але і прыгожым — драўляныя разныя дэталі надалі яму асаблівую эстэтыку. Унутранае аздабленне адпавядала тагачасным уяўленням пра раскошу: сцены былі абліцаваны дубовымі панэлямі, печкі і каміны выклалі надзвычай прыгожай кафляй, якую і сёння можна назваць адной з разыначак гэтага дома.

Колішнія гаспадары мелі добрую фантазію і вытанчаны густ. Кожны пакой быў зроблены ў пэўным стылі. Вестыбюль аформілі на англійскі манер, калідор і лесвіцы — у пампейскім стылі. Афармляючы бібліятэку і сталовую, выкарыстоўвалі элементы рэнесансу, а ў гасцёўнях стварылі адмысловую атмасферу з дапамогай урачыстага ракако.

З часоў Любанскіх не захавалася ні аднаго фотаздымка, які б перадаваў усю колішнюю прыгажосць, ці хаця б неяк намякаў на яе. Аднак рэстаўратары ўсё адно паспрабавалі ўзнавіць інтэр'ер кожнага з тых пакояў: у сучаснай сядзібе іх 14, і ў кожным — свая гісторыя...

Рэстаўратары пастараліся перадаць кожную эпоху, якую перажывала сядзіба. Навуковы супрацоўнік музея Лошыцкай сядзібы Дар'я Латушкіна адзначыла, што ля столі, калі звярнуць увагу, можна заўважыць фрагменты быццам бы шпалераў. Пры аднаўленні такі метад быў выкарыстаны для таго, каб паказаць, як выглядала сядзіба ўжо пасля Ядвігі і Яўстафія Любанскіх. Напрыклад, можна ўбачыць фрагменты таго, якой яна была ў першыя дзесяцігоддзі савецкай улады.

7-34

 

7-36

 

7-37

Спецыялісты пастараліся дэталёва ўзнавіць і прылеглую да сядзібы тэрыторыю. З'явілася тут клумба ў выглядзе сэрца — дакладна такую калісьці высадзіла пані Ядвіга. Пра яе трагічны лёс, дарэчы, складзена нямала легендаў. Але, каб даведацца іх і, быць можа, убачыць прывід колішняй гаспадыні, трэба самому завітаць у сядзібу...

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.