Вы тут

Як з дзяцей арганізаваць каманду?


Больш за 150 юнакоў і дзяўчат узялі ўдзел у І Рэспубліканскім злёце студэнцкіх педагагічных атрадаў, які прайшоў на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня». Яго арганізатарам выступіў Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ.

Праграма злёту была разлічана на тое, каб у гульнявой форме пазнаёміць удзельнікаў з рознымі формамі і метадамі працы з дзецьмі: як з першых дзён арганізаваць з дзяцей каманду, як пазбегнуць канфліктных сітуацый, як разгледзець і раскрыць патэнцыял кожнага дзіцяці, як рыхтаваць агульналагерныя мерапрыемствы і як з большай карысцю для дзяцей бавіць вольны час. Трэнінгі, заняткі, майстар-класы праводзілі запрошаныя выкладчыкі, супрацоўнікі «Зубраняці» і калегі з маладзёжнай агульнарасійскай арганізацыі «Расійскія студэнцкія атрады».

Усім удзельнікам злёту была дадзена магчымасць прадставіць свой атрад у творчай форме падчас культурна-забаўляльнага мерапрыемства «Ад вінта!», бо адна з галоўных задач злёту — развіццё карпаратыўнай культуры паміж студэнцкімі атрадамі краіны.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.