Вы тут

Ёсць пуцёўка ў студатрад!


Урачыстая цырымонія адкрыцця трэцяга працоўнага семестра 2015 года прайшла на плошчы Дзяржаўнага сцяга Беларусі ў Мінску. У мітынгу прынялі ўдзел больш за 700 юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў краіны — камандзіры і камісары, байцы студэнцкіх атрадаў, а таксама ветэраны студатрадаўскага руху.

— Для кожнага маладога чалавека, які толькі ўвайшоў у гэтую вялікую сям'ю, працоўнае лета — вельмі адказны этап, таму што ў студатрадзе, па сутнасці, адбываецца станаўленне асобы і загартоўваецца характар. Тут выяўляюцца лідары, якія пазней прыходзяць ужо на іншыя кіруючыя пасады і з поспехам спраўляюцца са сваімі абавязкамі, — падкрэсліў у сваім выступленні першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ.

7-6

Ён таксама адзначыў, што гэты год адметны святкаваннем 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму ўсе ўдзельнікі адкрыцця трэцяга працоўнага семестра ад імя студатрадаўцаў краіны далучыліся да патрыятычнай акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі», ініцыяванай БРСМ. У гонар юбілею ўпершыню пад гукі ваеннага аркестра зводны студатрадаўскі хор выканаў «Марш Перамогі», а ў неба ўзняўся сімвал праекта, складзены з геліевых шароў чырвонага, зялёнага і белага колераў.

Нягледзячы на магчымасць круглагадовай арганізацыі занятасці, асноўным перыядам для работы студэнцкіх атрадаў па-ранейшаму з'яўляецца «трэці працоўны», які доўжыцца з 1 мая па 30 кастрычніка. Самы масавы ўдзел чакаецца ў пачатку ліпеня — пасля здачы сесіі. Структуры Рэспубліканскага штаба працоўных спраў вядуць зараз актыўную дагаворную кампанію. Кожны тыдзень у штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ ва ўстановах адукацыі праходзіць акцыя «Выбіраем студатрад!», адной з задач якой з'яўляецца інфармаванне маладых людзей пра магчымасці працаўладкавання ў час канікул.

Усяго ў трэцім працоўным семестры ў складзе студэнцкіх атрадаў плануецца працаўладкаваць больш як 70 тысяч чалавек, якія будуць шчыраваць як на аб'ектах краіны, так і за яе межамі. Напрыклад, дзякуючы супрацоўніцтву БРСМ з маладзёжнай агульнарасійскай грамадскай арганізацыяй «Расійскія студэнцкія атрады», зводныя беларуска-расійскія атрады будуць працаваць на будаўніцтве аб'ектаў Беларускай АЭС у Астраўцы (на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі) і касмадроме «Усходні» ў Амурскай вобласці (на Усерасійскай маладзёжнай будоўлі).

7-7

Што тычыцца заработнай платы, то яе памер будзе залежаць ад профілю студэнцкага атрада і налічвацца за выкананы аб'ём работы. «Яе трэба зарабіць. Ніводны наймальнік не будзе плаціць заработную плату за «проста так», — падкрэсліў другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей Клішэвіч.

Падчас урачыстай цырымоніі адбылося ўручэнне сімвалічных пуцёвак на працу камандзірам і камісарам зводных студэнцкіх атрадаў самага рознага профілю: будаўнічага, педагагічнага, сельскагаспадарчага, сэрвіснага, экалагічнага, медыцынскага і навукова-тэхналагічнага.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.