Вы тут

Раўнацэннае партнёрства


Агульны аб'ём інвестыцый першых рэзідэнтаў парка «Вялікі камень» складзе каля $2 млрд

Гэтую лічбу, якая адлюстроўвае эканамічнае партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем, назваў на сустрэчы з беларускімі журналістамі намеснік начальніка аддзела Дэпартамента краін Еўразіі міністэрства камерцыі КНР спадар Чжан Дун.

Але ўжо сёння можна гаварыць пра больш значныя паказчыкі супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю. У рамках маючага адбыцца візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь будзе падпісана больш як 30 дагавораў, таваразварот у рамках якіх складзе 15,7 мільярда долараў ЗША.

— Два важныя для эканомікі нашых краін мерапрыемствы пройдуць у рамках візіту, — гаворыць Чжан Дун. — Першае — кітайска-беларускі эканамічны форум. Мы спадзяёмся, што гэтую падзею заўважыць і прыватны бізнес Беларусі. І другі важны момант — наведванне старшынёй КНР кітайскага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Плануецца, што будуць уручаны пасведчанні аб уваходжанні ў парк першым рэзідэнтам. Агульны капітал іх інвестыцый у «Вялікім камені» складзе 2 млрд долараў.

7-49

Магчыма, новаму прыросту інвестыцый будзе садзейнічаць і стварэнне беларуска-кітайскага банка. Пакуль што падчас маючага адбыцца візіту кітайскі бок збіраецца падпісаць з Беларуссю пагадненне аб адкрыцці ў Мінску офіса Кітайскага банка рэканструкцыі і развіцця.

— За гады нашага супрацоўніцтва мы добра вывучылі эканомікі адно аднаго, — адзначыў спадар Чжан Дун. — І хоць Кітай — вялікая краіна, мы глядзім на Беларусь як на раўнацэннага партнёра. Істотную долю імпарту з Беларусі ў нас складаюць калійныя ўгнаенні, хімікаты. Паміж намі існуе паняцце ўзаемадапаўняльнасці. Вось зараз канкрэтна прапрацоўваецца пытанне аб пастаўках сухога малака з Беларусі. Цяпер ідуць працэсы ўзгаднення, зацвярджэння сертыфікатаў. І я ўпэўнены, што і ў гэтым напрамку мы прыйдзем да высокага, узаемавыгаднага для абодвух бакоў выніку. Важнае значэнне кітайскі бок надае арганізацыі зборачных вытворчасцяў.

Адна такая зборачная вытворчасць ужо працуе ў Харбіне. Яшчэ дзве правінцыі прадаставяць свае пляцоўкі для новых прадпрыемстваў такога кшталту. Дарэчы, усе з сямі беларускіх рэгіёнаў (шэсць абласцей і горад Мінск) маюць пагадненні аб партнёрстве з канкрэтнымі правінцыямі Кітая. Гэта, безумоўна, з'яўляецца асновай для нараджэння новых планаў, фарміравання агульнай мазаікі ў стратэгічных задачах эканамічнага партнёрства Беларусі і Кітая.

Вяртаючыся да характарыстыкі кітайскага індустрыяльнага парка ў Беларусі, спадар Чжан Дун адзначыў асаблівасці «Вялікага каменя» перад іншымі падобнымі праектамі. Па-першае, беларускі або мінскі індустрыяльны парк мае самую вялікую тэрыторыю. Па-другое, парк — гэта агульны праект на шляху эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Гэта, безумоўна, будзе прыцягваць інвестараў з Кітая і іншых краін у большай ступені. Ужо сёння — і пра гэта таксама ішла размова на сустрэчы беларускіх журналістаў у міністэрстве камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі — прынята рашэнне аб выдзяленні Беларусі новай крэдытнай лініі. Якім будзе аб'ём гэтага крэдыту — пра гэта стане вядома падчас сустрэчы старшыні КНР Сі Цзіньпіна з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Эканамічнае партнёрства нашых краін набывае новую дынаміку. Прыемна, што Кітай разглядае Беларусь як надзейнага партнёра, ахвотна абазначае ўзаемавыгадныя прыярытэты ў нашых адносінах.

7-48

Кірыл ЛАДУЦЬКА.

г. Пекін, Кітай.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.