Вы тут

Вучыць роднай мове з маленства


Дзіцячы пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі 6 мая адзначыў 75-годдзе.

Спадара Уладзіміра можна назваць добрым анёлам нашых дзяцей, які робіць усё магчымае, каб выхаваць у іх павагу да старэйшых, любоў да нашай зямлі і беларускай мовы. Галоўным рэдактарам «Вясёлкі» ён быў прызначаны ў 1978 годзе па рэкамендацыі народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Сёння Уладзімір Ліпскі не толькі выдатна кіруе выданнем, але і з'яўляецца заснавальнікам часопіса «Буся», аўтарам шматлікіх кніг, казак, аповесцяў, нарысаў. Дарэчы, менавіта дзякуючы сваім дзецям Уладзімір Сцяпанавіч калісьці пачаў пісаць для самых малых.

7-40

На XІ Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая ліцера» пісьменнік атрымаў узнагароду «За асабісты ўклад у развіццё дзіцячай прэсы».

«Звязда» далучаецца да шматлікіх віншаванняў юбіляру, дзякуе Уладзіміру Сцяпанавічу за плённую творчую працу і жадае, каб у далейшым для яе ствараліся толькі спрыяльныя ўмовы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».