Вы тут

Справа некалькіх секундаў


Нерухомасць пачнуць рэгістраваць дыстанцыйна

Аб праграме развіцця сістэмы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй на 2014-2018 гады паведаміў адзін з яе распрацоўшчыкаў, першы дырэктар Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА), дацэнт кафедры арганізацыі вытворчасці і эканомікі нерухомасці БДТУ Сяргей Шаўроў.

7-41

Мы — у лідарах, але ёсць пытанні

У адпаведнасці з рэйтынгам Doіng Busіness 2015, сістэма дзяржрэгістрацыі ўласнасці, якая дзейнічае цяпер у краіне, займае трэцяе месца ў свеце пасля Грузіі і Новай Зеландыі. Вопыт гэтых краін можна пераняць, а значыць, яшчэ больш удасканаліць існуючую сістэму дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на нерухомасць. Так, цяпер уся інфармацыя аб правах на нерухомасць вядзецца ў рэжыме рэальнага часу на ўзроўні лакальных баз даных рэгістра і кожны дзень, але ў цэнтральную базу рэгістра нерухомасці яна трапляе не адразу.

Напрыклад, атрымаць адпаведную інфармацыю з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (АДРНМ) можна толькі праз некаторы час пасля рэгістрацыі не толькі тэрытарыяльным агенцтвам па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, напрыклад, у Ашмянах, але і ў Мінску. «Гэта не так страшна, але і не вельмі зручна. Таму што закон абвяшчае, што Нацыянальнае кадастравае агенцтва (НКА) за выдачу недакладнай інфармацыі нясе матэрыяльную адказнасць», — сказаў Сяргей Шаўроў.

Ствараецца электронны архіў

Другім напрамкам удасканалення сістэмы дзяржрэгістрацыі стане больш масавае выкарыстанне электроннай рэгістрацыі. Дзяржаўную рэгістрацыю па такім алгарытме сёння часта праводзяць з удзелам арганізацый Дзяржкаммаёмасці пры ажыццяўленні яе ў працэсе канфіскацыі і прадастаўлення зямельных участкаў. «Такі прынцып дзяржрэгістрацыі быў прапанаваны і судам, але яны ў сілу нацыянальнага характару не карыстаюцца гэтай паслугай», — удакладніў распрацоўшчык новай праграмы.

Справа аб'ектыўна ўскладняецца тым, што да 2010 года ўсе архівы сістэмы дзяржрэгістрацыі вяліся толькі на паперы.
І за гэты перыяд быў назапашаны вялікі аб'ём дакументаў.
А паэтапны пераход арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі на вядзенне электроннага архіва пачаўся пяць гадоў таму. На снежань
2014 года ў ім ужо больш за 300 тысяч такіх спраў.

Паслуга аўтарызаваных пасярэднікаў

Цяпер, згодна з палажэннямі заканадаўства, калі кліент прадае ці купляе дачу, то неабходна ехаць і рэгістраваць яе ў адпаведны раён, тлумачыць сітуацыю эксперт. Аднак у новай праграме прадугледжана шырокае ўкараненне працэсу дыстанцыйнай падачы дакументаў для правядзення рэгістрацыі, у тым ліку і з дапамогай аўтарызаваных пасярэднікаў.

Гэта такія асобы, якія па ініцыятыве і даручэнні арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці аказваюць садзейнічанне ў атрыманні гэтай паслугі. Мяркуецца, што такімі асобамі змогуць выступаць і рыэлтары. У гэтым выпадку аўтарызаваны пасярэднік возьме ў заяўніка арыгінал дакумента, адскануе яго, адправіць у орган па дзяржрэгістрацыі, а арыгінал дакумента верне заяўніку. Электронны дакумент павінен быць падпісаны аўтарызаваным пасярэднікам і з'яўляецца доказам у судзе. Акрамя рыэлтараў, аўтарызаванымі пасярэднікамі могуць выступіць галоўныя дактары бальніц, страхавыя кампаніі, банкі, натарыусы і г. д.

Такі прынцып дзяржрэгістрацыі ўжо даўно дзейнічае ў Грузіі і апраўдаў сябе. Там аўтарызаванымі пасярэднікамі выступаюць дамы дзяржаўных паслуг.

Палічыце да трох

Плануецца, што да 2018 года не менш за чвэрць заяўнікаў будзе падаваць дакументы для дзяржрэгістрацыі ў электроннай форме. Тады для карыстальнікаў сістэмы дзяржрэгістрацыі разлічваюць стварыць і ўкараніць спецыялізаваны сэрвіс «асабісты кабінет». Ён будзе размешчаны на партале НКА. Карыстацца такім «кабінетам» і атрымліваць паслугі, у тым ліку аўтарызаванага пасярэдніка, зможа рыэлтар і любая іншая арганізацыя.

Ужо сёлета на такіх умовах з'явіцца магчымасць зарэгістраваць аб'ект нерухомасці ў рэгістратара за адну гадзіну і нават хутчэй. А праз тры гады некаторыя аперацыі па дзяржрэгістрацыі аб'ектаў нерухомасці можна будзе рабіць і ўвогуле за тры секунды. Напрыклад, дапамогу ў рэгістрацыі дагавора іпатэкі спецыялісту будзе аказваць спецыяльная экспертная сістэма. Яна праверыць інфармацыю аб аб'екце ва ўсіх рэгістрах краіны і, калі не выявіць супярэчнасцяў, павінна будзе прасігналізаваць рэгістратару аб магчымасці рэгістрацыі аб'екта. Шэраг дадатковых паслуг можна будзе атрымаць па электроннай пошце або ў выглядзе SMS-паведамленняў.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.