Вы тут

Пра самае важнае


Задачы дэпутацкага корпусу былі абмеркаваны на другой сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

Ініцыятыву падтрымаюць

Рэаліі такія, што колькасць сельскіх жыхароў у нашай краіне няўхільна скарачаецца, і таму даводзіцца аптымізаваць структуру органаў мясцовага кіравання. Гэта вядзе да ліквідацыі адных і тэрытарыяльнага ўзбуйнення іншых сельсаветаў. Аднак праблем менш не становіцца. Сельскае насельніцтва старэе, а значыць, узрастае патрэба ў сацыяльнай абароне, медыцынскім абслугоўванні. Улічваючы, што ў сельвыканкамах сёння працуюць усяго два-тры спецыялісты, бачыць праблемы людзей, сігналізаваць пра іх, садзейнічаць іх своечасоваму вырашэнню могуць дэпутаты, якія жывуць побач. Усе яны без выключэння павінны працаваць актыўна, каб у мясцовых Саветаў не было «слабых звёнаў», фармалізму ў рабоце.

— Чакаем ад народных выбраннікаў максімальнай аддачы, са свайго боку гарантуючы максімальную падтрымку ініцыятыў, — адзначыў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук.

Напрыклад, ужо стала нормай, што дэпутаты мясцовых Саветаў уваходзяць у склад аглядных камісій, якія павінны прымаць эфектыўныя меры ў тых выпадках, калі не створаны бяспечныя ўмовы пражывання пажылых людзей і інвалідаў. Штогод праводзіцца абследаванне кватэр гэтай катэгорыі грамадзян, ім дапамагаюць у рамонце печаў, электраправодкі, ва ўстаноўцы і замене пажарных апавяшчальнікаў. Аднак ці заўсёды грамадскія актывісты, дэпутаты (паводле заканадаўства, менавіта Саветы дэпутатаў каардынуюць работу органаў грамадскага самакіравання) на справе трымаюць сітуацыю пад кантролем і робяць своечасовыя захады, каб жыллё было пажаранебяспечным? Сёлета ў вобласці на пажарах загінула больш за 40 чалавек, пераважна — пажылога ўзросту. Прычым гэта здарылася не толькі з-за п'янства і непатушанай цыгарэты, але і па прычыне невыканання элементарных нормаў бяспекі.

Заахвоціць матэрыяльна

Гродзеншчына была першым рэгіёнам, дзе аднавілі інстытут сельскіх старастаў. Эксперымент аказаўся паспяховым і распаўсюдзіўся на ўсю краіну. Сёння толькі ў Прынямонні абавязкі старастаў выконваюць 2,5 тысячы чалавек — гэта, як правіла, найбольш аўтарытэтныя на вёсцы людзі, якія з сельвыканкамам, раённай уладай стараюцца вырашаць надзённыя праблемы сваіх землякоў. І правільна робяць у тых раёнах, дзе старастаў заахвочваюць не толькі маральна (імёны многіх занесены ў Кнігу славы ці на Дошку пашаны), але і матэрыяльна.

Усе добрае і пазітыўнае трэба належным чынам стымуляваць, лічыць старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Напрыклад, летась Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў прыняў адпаведнае рашэнне і прэміраваў за работу з таленавітай моладзю 177 педагагічных работнікаў, трэнераў-выкладчыкаў па спорце (увогуле выплачана больш за 660 мільёнаў рублёў). Акрамя таго, 39 навучэнцаў і студэнтаў у мінулым годзе матэрыяльна заахвочаны па выніках алімпіяд, творчых і спартыўных мерапрыемстваў. Такія рашэнні прыняты і шэрагам раённых Саветаў дэпутатаў. Аднак не ўсімі. А падтрымліваць педагогаў і таленавітую моладзь варта ў кожным раёне.

Акрамя таго, трэба прывучаць людзей да парадку з дапамогай адпаведных конкурсаў (на лепшы двор, пад'езд, сядзібу, вуліцу) і не шкадаваць грошай на заахвочванне пераможцаў.

Ужо не ў адзіноце

У шасці раёнах Гродзенскай вобласці (Воранаўскім, Дзятлаўскім, Іўеўскім, Лідскім, Слонімскім і Смаргонскім) пажылыя адзінокія людзі карыстаюцца такой формай узаемнай падтрымкі, як дамы сумеснага пражывання. Сутнасць заключаецца ў тым, што людзі, якім цяжка сябе абслугоўваць у сваёй хаце, утрымліваць у належным стане пячное ацяпленне, электраправодку і г. д., могуць з'ехацца ў адзін вялікі дом, які адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі. І пражываць там у годных умовах, дапамагаючы адзін аднаму, пад патранатам сацыяльных работнікаў. Прычым, калі абсталяваць дом сумеснага пражывання ўсім неабходным (з дапамогай сродкаў бюджэту і спонсараў), бюджэтныя затраты будуць значна меншыя ў параўнанні з домам-інтэрнатам. Да таго ж людзі не знаходзяцца ў рамках пэўнага распарадку, пры жаданні можна займацца прысядзібнай гаспадаркай.

Сёлета адкрыццё такіх дамоў прадугледжана ў Ваўкавыскім, Гродзенскім, Карэліцкім, Навагрудскім, Астравецкім, Ашмянскім, Свіслацкім, Смаргонскім і Шчучынскім раёнах. Вельмі важна, адзначалася на сесіі, каб дэпутаты пасадзейнічалі на месцах у падборы адпаведных будынкаў і іх абсталяванні на сучасным узроўні. А, галоўнае, неабходна данесці гэтую інфармацыю да адзінокіх пажылых людзей.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.