Вы тут

Мабільная сувязь чацвёртага пакалення — да канца года


Паслугі на аснове найноўшых тэхналогій LTE (4G) гатовы прапанаваць суайчыннікам адзін з найстарэйшых аператараў — Velcom.

Паводле слоў генеральнага дырэктара кампаніі Гельмута Дуза, стандарт сучаснай мабільнай сувязі чацвёртага пакалення можа быць запушчаны ў Мінску і абласных цэнтрах ужо цягам 2015 года — у выпадку, калі ад рэгулятара будзе атрымана ліцэнзія на выкарыстанне адпаведных частот. «Мы, са свайго боку, да запуску сеткі цалкам падрыхтаваныя, — падкрэсліў спадар Дуз, — што дазволіць прапанаваць карыстальнікам найхутчэйшую ў краіне перадачу даных і пашыраныя магчымасці па нізкіх цэнах. Ужо сёння каля 200 тысяч нашых абанентаў валодаюць прыладамі, што падтрымліваюць стандарт LTE». Пры гэтым кампанія, дадаў яе кіраўнік, не бачыць сябе манапалістам у гэтай сферы — наадварот, чым большай будзе канкурэнцыя, тым больш якасныя паслугі сувязі ў выніку атрымаюць спажыўцы.

Акрамя таго, Velcom афіцыйна паабяцаў палепшыць і паскорыць працу свайго кол-цэнтра — у выпадку, калі абанент вымушаны чакаць адказу сэрвіснай падтрымкі больш як 3 хвіліны, ён атрымае выбачэнні ад аператара ў выглядзе 100 Мб бонуснага інтэрнэт-трафіка. «А калі ваша пытанне раптам засталося нявырашаным, можна звяртацца наўпрост да мяне праз электронную скрыню duhs@velcom.by, і я абяцаю адказаць кожнаму», — запэўніў абанентаў генеральны дырэктар Velcom.

Кіраўніцтва кампаніі, дарэчы, афіцыйна паабяцала сёлета працягнуць сацыяльна значныя праекты, сканцэнтраваўшыся на двух вектарах: клопат пра дзяцей (маюцца на ўвазе найперш шматлікія дабрачынныя ініцыятывы) і падтрымка беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці (у тым ліку самабытных мастацкіх і музычных праектаў, выкарыстанне беларускай мовы ў рэкламе і г.д.).

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.