Вы тут

Такая Перамога ёсць не ў кожнага народа


8-56

Вясна. Май. Дзень Перамогі. 70 гадоў, як няма вайны. Свята, якое не мае ўзросту, якое заўсёды актуальнае і заўсёды мае адзінае і зразумелае прачытанне на нашай зямлі. Так ёсць сёння. Так будзе заўтра. Так павінна быць заўжды. Каб не паўтарылася. Каб той жах так і застаўся гісторыяй.

Так будзе, пакуль будуць жыць Памяць, Павага і Удзячнасць пакаленню Пераможцаў. Што ў Беларусі гэта менавіта так, ведае ўвесь свет. Замежныя госці здалёку і зблізку, прылятаючы ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» і накіроўваючыся па трасе ў нашу сталіцу, адразу бачаць таму сведчанне — велічны Курган Славы, які сёлета да юбілею Вялікай Перамогі з дапамогай Федэрацыі прафсаюзаў рэканструявалі. Цяпер адзін з сімвалаў нашай краіны сапраўды ўражвае прыезджых грандыёзнасцю, мазаікай, арыгінальнай падсветкай.

А мы на іх здзіўленне проста адкажам: «А як жа інакш?» Гэта наша гарантыя, што на зямлю ў маі будуць сыпацца толькі цёплыя дажджы і пялёсткі вясновых кветак.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.