Вы тут

Нефармальны саміт СНД у Маскве


Нефармальны саміт лідараў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія ўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях з нагоды юбілею Перамогі, пройдзе 8 мая ў Маскве па ініцыятыве прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Свой удзел у мерапрыемстве пацвердзілі прэзідэнты Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Казахстана Нурсултан Назарбаеў, Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў і Таджыкістана Эмамалі Рахмон.

Лідары падвядуць вынікі маштабнай сумеснай работы па рэалізацыі плана па падрыхтоўцы і святкаванні 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, зацверджанага кіраўнікамі дзяржаў СНД 14 лютага 2014 года. Таксама будзе абмяркоўвацца рэалізацыя мер, намечаных у рамках абвешчанага ў 2015 годзе ў Садружнасці Года ветэранаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 мая прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Кіраўнік нашай краіны таксама ўскладзе вянок да магілы Невядомага салдата ля сцен Крамля.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.