Вы тут

А хто спрабаваў раздрукаваць інтэрнэт?..


Суполка брытанскіх студэнтаў з Універсітэта Лестара нядаўна правяла даследаванне, каб высветліць, колькі спатрэбіцца паперы для раздрукоўкі ўсяго інтэрнэту і колькі дрэў неабходна для стварэння адпаведнай колькасці паперы.

Перадусім студэнты падлічылі, колькі прыблізна старонак змяшчае сярэднестатыстычны веб-сайт, змешчаны ў так званым «бачным» інтэрнэце, які індэксуецца пошукавымі сістэмамі. У якасці ўзору была ўзятая вядомая інтэрнэт-энцыклапедыя «Вікіпедыя», інфармацыйны артыкул у якой у сярэднім займае да 15 старонак фармату А4. Студэнты прыйшлі да высновы, што для раздрукоўкі ўсіх старонак «Вікіпедыі» спатрэбілася б каля 71 мільёна аркушаў паперы А4! Распаўсюдзіўшы гэтае правіла на 4,54 мільярды інтэрнэт-старонак (менавіта столькі знаходзіцца ў сеціве ў адкрытым доступе) і ўлічыўшы, што з аднаго дрэва атрымліваецца каля 8500 лістоў паперы, даследчыкі вылічылі, што для раздрукоўкі ўсяго сучаснага інтэрнэту спатрэбілася б 8 011 765 дрэў і 68 100 002 500 лістоў паперы адпаведна.

FRANCE-INDUSTRY-MANUFACTURING-PAPER

Праўда, студэнты ўдакладняюць, што правіла «15 старонак на артыкул» вельмі ўмоўнае, таму для большай упэўненасці яны падвоілі вынікі, атрымаўшы агулам 136 мільярдаў лістоў паперы. Яшчэ адна важная агаворка — вынікі можна лічыць справядлівымі толькі для «бачнага» інтэрнэту, без уліку «схаваных» старонак, на якія можна трапіць толькі з дапамогай адмысловых праграм-ананімайзераў. Пры гэтым, адзначаюць даследчыкі, на долю «адкрытага» сеціва прыпадае ўсяго каля 0,2% ад агульнага ўзроўню сусветнага павуціння.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.