Вы тут

Прыйшоў у краму — не спі!


У Кітаі наведнікам гандлёвай сеткі ІKЕА забаранілі спаць у краме. На такія захады адміністрацыя вымушана была пайсці таму, што занадта вялікая колькасць людзей стала прыходзіць у краму не з мэтай зрабіць пакупкі, а проста каб крыху падрамаць.

An elderly Chinese (bottom) women rests

Насуперак абвешчанай палітыцы ІKЕА, якая заклікае пакупнікоў паводзіць сябе ў краме разняволена і «пачувацца як дома», кіраўніцтва філіяла ў Пекіне змяніла заведзеныя правілы. Пасля таго, як апошнім часам наплыў людзей, якія зусім не імкнуцца набыць што-небудзь, а прыходзяць проста адпачыць і паспаць на добрых ложках у памяшканні з кандыцыянерам, пераўзышоў усе разумныя межы, а прадаўцы перасталі спраўляцца з такой катэгорыяй наведнікаў, кітайцам забаранілі спаць на выстаўленых у зале канапах і ложках.

Рэч у тым, што на ўсе просьбы супрацоўнікаў крамы не спаць у гандлёвай зале большасць людзей альбо не рэагавала наогул, альбо проста перабіралася ў больш ціхае і незаўважнае месца. Акрамя таго, як мяркуе кіраўніцтва пекінскага філіяла ІKЕА, неахайны від многіх з адпачывальнікаў адштурхоўвае патэнцыйных пакупнікоў. Апошняй кропляй у чашы цярпення адміністрацыі стаў выпадак, калі маленькае дзіця пры поўнай абыякавасці бацькоў у прамым сэнсе «замачыла» адзін з выстаўленых узораў мэблі.

Іван КУПАРВАС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?