Вы тут

Крэсіва. Стрэмка. Патоля


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

КрЭ́сіва — кавалак сталі для высякання агню з крэменю. «Казачэнка б'е крэсівам па крэмені, высякаючы іскру, раздзьмухвае», — чытаем у Івана Навуменкі.

СтрЭ́мка — кавалачак дрэва, шкла, металу, які залез пад скуру (па-руску — заноза). Кажуць, напрыклад: у пяце была стрэмка.

ПатО́ля — спачувальныя адносіны да слабейшых, спагада. Скажам: маленькі Антось адчуваў патолю з боку бацькі.

Пры́шласць — час, які прыйдзе за сучаснасцю, будучыня. Вера ў светлую прышласць. Слова прыйшло да нас з польскай мовы.

ЛацвЕ́й (прыслоўе, размоўнае слова) — лепей, зручней. «На людзях і радавацца лацвей», — пісаў Раман Сабаленка.

РЫ́хтык (прыслоўе, размоўнае слова) — правільна, якраз, дакладна. Слова «рыхтык» прыйшло да нас з Польшчы. Напрыклад: зраблю рыхтык так, як ты сказаў.

Камандаваць парадам — распараджацца, быць завадатарам, верхаводзіць, аказваць уплыў на каго-небудзь. Беларусы яшчэ скажуць: весці рэй, іграць першую скрыпку, рускія — задавать тон.

Пахне порахам — так скажуць, калі пагражае вайна, набліжаюцца небяспечныя падзеі, беларускі сінонім — згушчаюцца хмары, рускі — пахнет войной, пахнет порохом.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.