Вы тут

Таленты і суддзі


Паслязаўтра беларуская дэлегацыя накіруецца ў сталіцу Аўстрыі, якая прымае сёлета з 19 па 23 мая 60-ы міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2015». Акрамя прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі, урача-фаніятра, харэографа і рэжысёра, у Вену разам з дуэтам Uzarі&Maіmuna паляцяць бэк-вакалісты Арцём Ахпаш, Юрый Селязнёў, Дзяніс Ліс.

Пастаноўкай нумара займалася Ніна Драко, якая звычайна рэжысіруе модныя паказы; сцэнічныя касцюмы для артыстаў шылі беларускія дызайнеры Ганна Герт і Вольга Бухал. З прома-прадукцыяй сёлета таксама вырашылі не мудрыць: у якасці сувеніраў падрыхтавалі паштоўкі, блакноты і майкі, а таксама невялікую колькасць утульных пледаў і абмежаваны наклад эксклюзіўных гадзіннікаў з засцежкай у выглядзе флэшкі.

Паводле абноўленых правілаў конкурсу, яшчэ да яго пачатку кожная краіна павінна абвясціць таксама склад прафесійнага журы, ад удзельнікаў якога залежыць 50% ацэнак усіх выканаўцаў. Сярод беларускіх суддзяў — дырэктар тэлеканала «Беларусь 2» Наталля Марынава, спявак і шоумен Віталь Карпанаў, спецыяліст аддзела культуры адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы Аксана Арцюшэўская, спявак і выкладчык па вакале Аляксей Грос, спявачка Іскуі Абалян і «запасны гулец» тэлевядучы, прадзюсар Дзмітрый Карась.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.