Вы тут

На сусветным інфармацыйным полі


Учора ў сталіцы завяршылася XІX Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі». Найлепшыя прадстаўнікі айчыннай медыя-сферы змаглі сябе на ёй прадставіць, а самыя-самыя — атрымаць узнагароды.

Учора, на закрыцці выставы, якое было прымеркавана да прафесійнага свята супрацоўнікаў тэлебачання і радыё, міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ уручыла некаторым з іх знакі «Выдатнік тэлебачання і радыё». Сярод першых, хто атрымаў такую ўзнагароду, — загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Інстытута журналістыкі БДУ Вячаслаў Булацкі, першы намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Саламаха і іншыя.

— Мы працуем у адкрытай інфармацыйнай прасторы. Беларусь, можна сказаць, прымае ў сябе ўвесь свет. Таму важна разумець, што трэба рабіць, каб умацоўваць нацыянальную інфармпрастору, — адзначыла Лілія Ананіч. — На беларускім медыйным полі прысутнічаюць і замежныя тэлеканалы, таму хацелася б усвядоміць, наколькі яны запатрабаваны і якім чынам гэта можа паўплываць на нацыянальны кантэнт. Важна, выкарыстоўваючы кантакты, магчымасці, прывабліваць замежныя тэлеканалы для таго, каб партнёры рабіліся партнёрамі па развіцці нацыянальнай інфармацыйнай прасторы. Акрамя таго, з іх дапамогай трэба прасоўваць інфармацыю пра Беларусь у сусветны кантэнт.

Лілія Ананіч дадала, што згодна з новым законам аб СМІ адбудуцца змяненні па распаўсюджванні замежных тэлепраграм у Беларусі. Гэта ўводзіцца для таго, каб устанавіць на тэлевізійным рынку зразумелыя правілы функцыянавання і напаўнення нацыянальнай інфармацыйнай прасторы.

Увогуле ж, па стане на 1 мая 2015 года ў Беларусі зарэгістравана 1573 друкаваныя СМІ, з іх 426, або 27%, — дзяржаўныя. Выходзіць 101 тэлепраграма: 41 дзяржаўнай формы ўласнасці, астатнія — прыватнай. Са 172 радыёпраграм на долю дзяржаўных прыпадае 148. У краіне працуе 9 інфармацыйных агенцтваў, з іх 2 дзяржаўныя і 7 — прыватнай формы ўласнасці.

Акрамя таго, на тэрыторыі краіны распаўсюджваецца звыш 4 тысяч замежных друкаваных СМІ, больш за 80% з якіх — расійскія. Таксама ў Беларусі прысутнічаюць газеты і часопісы з Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі, Казахстана, Германіі, Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Літвы, Латвіі, Польшчы,  Фінляндыі. Выдадзены дазволы на распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі 193 замежных тэлепраграм, 104 з іх былі прадстаўлены ў межах «СМІ ў Беларусі».

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.