Вы тут

Удзень пацяплее, аднак уначы замаразкі да мінус 3


А ў сераду сіноптыкі прагназуюць амаль лета, калі прыгрэе ажно да 26-29 цяпла

Сёння ва ўсходніх раёнах краіны на надвор'е будзе яшчэ ўплываць атмасферны фронт, таму там пройдуць кароткачасовыя дажджы. Пра гэта паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

На астатняй тэрыторыі — без дажджоў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад плюс 12 градусаў па ўсходзе, да 19 цяпла — у заходніх раёнах краіны. У Дзень Перамогі, 9 мая, чакаецца павялічэнне атмасфернага ціску і паляпшэнне надвор'я. Пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх усходніх раёнах яшчэ магчымы непрацяглыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы на суботу знізіцца да 2-7 цяпла, па ўсходзе — плюс 9 градусаў, аднак на большай частцы краіны на глебе і месцамі ў паветры магчымы замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Удзень будзе сонечна і каля 15-20 цяпла, а па паўднёвым захадзе — да плюс 22 градусаў.

Даволі камфортнае надвор'е чакаецца і ў нядзелю, калі ападкаў практычна не будзе, толькі ўдзень на захадзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы на нядзелю складзе ад 2 да 7 цяпла, але на глебе і месцамі ў паветры ізноў замаразкі да мінус 3 градусаў. Удзень — 17-23 цяпла.

Ужо ў панядзелак на тэрыторыю краіны завітае чарговы атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы. Таму ўначы на захадзе Беларусі, а ўдзень месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы на панядзелак будзе 5-12 цяпла і ніякіх замаразкаў. Удзень чакаецца плюс
15-22 градусы.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, ужо бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня з боку Заходняй Еўропы да нас завітае амаль лета. Стане сапраўды сонечна, бо кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі месцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 цяпла, удзень у аўторак — плюс 17-22, па Брэсцкай і Гомельскай абласцях — да 23-25 цяпла. А днём у сераду ўвогуле будзе плюс 20-26 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.