Вы тут

Пасля салюта транспарт працуе да 1.30


9 мая ў сталіцы ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, цягам усяго дня будуць уносіцца змяненні ў працу гарадскога пасажырскага транспарту.

Падчас ускладання вянкоў да манумента на плошчы Перамогі з 7.00 і прыкладна да 10.00 будуць зменены трасы наступных маршрутаў: №№ 100, 115Э, 300Э, 57. А з 7.00 да 8.30 — №№1, 69. Для цягнікоў першай лініі метрапалітэна з 8.30 д 9.30 будзе выключана выкананне прыпынку на станцыі «Плошча Перамогі».

У сувязі з правядзеннем парада войск Мінскага гарнізона і спартыўна-маладзёжнага шэсця «Нашы перамогі — табе, Беларусь!» з праходжаннем тэхнікі па праспекце Машэрава каля абеліска «Мінск — горад-герой» з 8.30 і прыкладна да 13.00 будуць зменены трасы наступных аўтобусных маршрутаў: №№ 1, 69, 119С, 73, 91, 163. Увечары тут жа падчас правядзення святочнага салюта трасы гэтых жа маршрутаў (а яшчэ №№ 29, 44, 136) зноў будуць зменены — прыкладна з 21.30 і да заканчэння мерапрыемства.

9 мая праца шэрагу маршрутаў гарадскога пасажырскага транспарту будзе падоўжана з захаваннем вячэрніх інтэрвалаў руху да 1.30. Гаворка пра аўтобусныя: №№ 1, 9Д, 17, 18, 24, 29, 42, 43Д, 73, 74С, 75, 99, 112С, 113С, 147, 149, 159, 921; тралейбусныя: №№ 6, 16, 20, 25, 27, 29, 37, 40, 53, 60; трамвайныя: №№ 3, 6. Да гэтага ж часу — да 1.30 — будзе працаваць і Мінскі метрапалітэн. Інтэрвал руху цягнікоў на першай і другой лініях у перыяд з 20.00 да 24.00 складзе тры хвіліны, пасля 24.00 — 12 хвілін. У дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс» звярнулі ўвагу, што найбліжэйшымі прыпыначнымі пунктамі грамадскага транспарту, размешчанымі ў раёне месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў, з'яўляюцца: станцыі метро «Няміга» і «Фрунзенская», «Рэспубліканскі цэнтр тэніса» па праспекце Пераможцаў і вуліцы Сапёраў, «Ціміразева» па аднайменнай вуліцы.

У раскладзе — дадатковыя цягнікі

Больш за 30 дадатковых цягнікоў курсіруюць па Беларускай чыгунцы ў дні майскіх свят.

У перыяд з 30 красавіка па 11 мая прызначаны дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній, якія звяжуць сталіцу з абласнымі цэнтрамі, а таксама з Полацкам і Пінскам. У тым ліку на 8 мая — па маршрутах Мінск — Пінск і Мінск — Гомель — Мінск. Як адзначылі ў прэс-цэнтры, у міжнародных зносінах Беларуская чыгунка таксама дадаткова прызначае цягнікі. Напрыклад №252/209 Брэст — Масква (адпраўленнем з Брэста 9 і 11 мая, з Масквы — 10 і 12 мая адпаведна).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.