Вы тут

ДЗЕЛЯ МІРУ І ДАБРА


Паважаныя суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з 70-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У гэты свяшчэнны дзень мы напоўнены пачуццём асаблівай удзячнасці да воінаў-вызваліцеляў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў жорсткай барацьбе з нацызмам. Свята 9 мая непарыўна звязана са слаўным пакаленнем пераможцаў, якія, не шкадуючы свайго жыцця, выратавалі свет ад карычневай чумы, абаранілі Айчыну, а пасля самааддана паднялі краіну з руін і попелу. Подзвіг савецкага народа на вякі застанецца ў памяці ўсяго чалавецтва.

Сёння мы таксама смуткуем аб бязмерных ахвярах вайны. Нас аб'ядноўвае горыч страт, што закранулі практычна кожную сям'ю. За Вялікую Перамогу заплачана мільёнамі жыццяў, бясконцымі нягодамі і стратамі. Беларусы заўсёды будуць з удзячнасцю ўспамінаць тых, хто прайшоў суровыя выпрабаванні, змагаючыся з фашызмам на фронце і ў партызанскіх атрадах у імя міру і дабра.

Бяспрыкладны гераізм, праяўлены старэйшым пакаленнем у гады ваеннага ліхалецця, будзе і надалей служыць маральным арыенцірам для нашай моладзі. Гэта Перамога дала нам магчымасць спакойна жыць і працаваць дзеля роднай Айчыны.

Светлая памяць тым, хто не дажыў да гэтага светлага дня і загінуў на палях баёў. Нізкі паклон ветэранам за вашу стойкасць, мужнасць і гераізм у барацьбе з фашызмам.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.