Вы тут

«Фота Беларусі» стане штогадовым


Пра гэта паведаміла міністр інфармацыі Беларусі Лілія АНАНІЧ на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў новага нацыянальнага конкурсу для фатографаў.

8-55

«Фотаконкурс сёлета першы. Але я вас запэўніваю, што ён стане штогадовым, — адзначыла Лілія Ананіч. — Мы заўсёды на выставе «СМІ ў Беларусі» будзем падводзіць вынікі, узнагароджваць найлепшых. А пасля фотавыстава будзе вандраваць па розных кутках Беларусі і паказваць, што ў нас выдатная краіна, што мы ёй ганарымся і гатовы ўмацоўваць, беражліва захоўваць і перадаваць будучым пакаленням».

У краіне працуе вялікая армія фотажурналістаў, якія шчыруюць у раённых, абласных, рэспубліканскіх СМІ. «Хацелася б, каб мы бачылі гэтых людзей, каб дапамагалі іх прафесійнаму росту, каб мэтры дзяліліся сваім майстэрствам з моладдзю, ствараючы якасны прадукт. Мэта ў нас адна — садзейнічаць развіццю нацыянальнай інфармацыйнай прасторы», — дадала міністр.

Гран-пры «Фатограф года» атрымаў фотакарэспандэнт газеты «СБ. Беларусь сегодня» Аляксандр Ружачка. Таксама ён перамог у намінацыях «Партрэт сучасніка» (партрэт дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова) і «Прэс-фота Беларусі» (здымак «Дзень Перамогі»).

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?