Вы тут

Урачыстыя падарункі


Прэзідэнт уручыў высокія дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны

Уручэнне прымеркавана да знамянальнай даты — 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, гэта надае цырымоніі асаблівую ўрачыстасць і глыбокі сэнс. «Выключныя дасягненні нашых грамадзян, поспехі дзяржавы і само існаванне суверэннай Беларусі былі б немагчымы без гэтай вялікай і лёсавызначальнай падзеі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Дзяржаўных узнагарод былі ўдастоены прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый з усёй рэспублікі. «Некаторыя з вас самі прайшлі вогненнымі вёрстамі вайны або аддалі многія гады актыўнай працоўнай дзейнасці мірнаму будаўніцтву роднай Беларусі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вы і сёння ў страі. Немагчыма пераацаніць ваш уклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, перш за ўсё нашай моладзі. Бо на працягу многіх гадоў вы дзеліцеся сваім бясцэнным жыццёвым вопытам з моладдзю. На вашым прыкладзе выхавана не адно пакаленне беларусаў».

Дзяржаўных узнагарод удастоена вялікая група ваеннаслужачых. «Дзень Перамогі — асаблівае свята для ваенных. Тыя, хто выбірае кар'еру ў радах Узброеных Сіл, прадаўжаюць традыцыі салдат-пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка і выказаў ім удзячнасць за высокі прафесіяналізм.

Дзяржаўнымі ўзнагародамі сёння таксама адзначаны прадстаўнікі іншых сфер дзейнасці.

«Беларусы змаглі выстаяць і перамагчы толькі таму, што верылі ў Перамогу і жылі марай аб мірнай і шчаслівай будучыні сваёй Радзімы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён заклікаў наследнікаў і нашчадкаў пераможцаў ажыццявіць іх мару — умацаваць Беларусь, зрабіць яе больш моцнай, утульнай і прыгожай.

Напрыканцы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх узнагароджаных з надыходзячым святам, пажадаўшы ім шчасця і дабрабыту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».