Вы тут

Стаўленне да вайны — характарыстыка духоўнасці грамадства


У Кітаі парад Перамогі пройдзе ў верасні. Да 70-годдзя атрымання перамогі над японскімі мілітарыстамі. Але не застанецца незаўважаным у кітайскім грамадстве і сёлетняе 9 Мая як дзень 70-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў запрашэнне з Расіі і возьме ўдзел у святкаваннях юбілею на Краснай плошчы ў Маскве. З пытаннем пра тое, ці ведаюць у Кітаі Вялікую Айчынную вайну, як адносяцца да памяці пра яе, наш карэспандэнт звярнуўся да розных прадстаўнікоў кітайскага грамадства. І вось што пачуў у адказ.

Гао Ман, мастак, перакладчык, у 1980-я гады — галоўны рэдактар часопіса «Мировая литература»:

— За многія папярэднія дзесяцігоддзі я не аднойчы бываў у гарадах Расіі і Беларусі. І ўсюды адчуваў сляды барацьбы савецкага народа з фашызмам. Трагічнае, драматычнае дыханне Вялікай Айчыннай — у тых творах, якія я перакладаў. І Святлану Алексіевіч я адкрыў як пісьменніцу праз яе кнігу пра вайну. Хаця потым пераклаў на кітайскую мову іншы яе твор. Прыемна, што ў Беларусі створана такога маштабу проза пра Вялікую Айчынную. Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Алесь Адамовіч — вось імёны, дзякуючы якім пра яе не забудуцца не толькі беларусы.

Чжао Хуэйжун, загадчыца аддзела Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай Акадэміі грамадскіх навук, прафесар:

— Другая сусветная вайна перавярнула свядомасць людзей, наклала свой адбітак на падзеі наступных цяпер ужо сямі дзесяцігоддзяў. Вядома ж, у Кітаі ведаюць пра ролю Савецкага Саюза ў гэтай вайне. Мы разумеем, што зроблена вашымі народамі для знішчэння фашызму. І стараемся гэтыя веды, гэтую памяць перадаваць моладзі. Займаючыся пытаннямі міжнароднага партнёрства, я пільна ўглядаюся ў Беларусь сённяшнюю. І ведаю, як палітыка Прэзідэнта Беларусі грунтоўна базіруецца на высокамаральных каштоўнасцях гістарычнага міралюбства. Жыць у міры і згодзе народам розных краін — вось галоўны антываенны ўрок, які засвоены вашым і нашым грамадствам.

Лю Мяо, выкладчык 2-га Пекінскага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў, кіраўнік Цэнтра па вывучэнні Беларусі:

— Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны — адна з найважнейшых тэм, праз якія мы раскрываем студэнтам вобраз Беларусі. Пакуты, боль, перанесеныя вашым народам, і праяўленыя пры гэтым мужнасць, гераізм — высокі прыклад для ўсяго свету. І для дружалюбнага да Беларусі кітайскага народа — перш за ўсё. Мы ўсведамляем маштабы трагедыі, драмы даўніх дзесяцігоддзяў. Працуючы са студэнтамі, я часта ў расповедах пра Беларусь звяртаюся да кнігі пра спаленыя беларускія паселішчы «Я з вогненнай вёскі», якая выдадзена і ў перакладзе на кітайскую мову. Думаю, што нашы выдаўцы яшчэ не раз прапануюць гэтае горкае, з дзіўнай сілы нянавісцю апавяданне кітайскім чытачам. Такое не забываецца. Кітайцы таксама не могуць пра такое забыцца!..

Кірыл ЛАДУЦЬКА,

г. Пекін, Кітай.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.