Вы тут

Прэзідэнт Беларусі лічыць надуманай праблему сваёй непрысутнасці на парадзе Перамогі ў Маскве 9 мая


"Гэта крыху надуманая праблема журналістамі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка у інтэрв'ю кітайскім СМІ - Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая і інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа". - На жаль, тут, у Еўропе, засталіся толькі дзве краіны - Расія і Беларусь, якія так маштабна аддаюць даніну павагі тым пакаленням, якія адстаялі мір і незалежнасць Еўропы, якія знішчылі карычневую чуму. Таму, паколькі ў свеце засталіся толькі дзве дзяржавы - Беларусь і Расія, менавіта Беларусь, а потым Расія, якія такім чынам адзначаюць Перамогу, гэта трэба падтрымліваць, шанаваць. Таму Пуцін у сябе, а я ў сябе павінны правесці на высокім узроўні гэтыя мерапрыемствы".

"Вось чаму я павінен быць тут. І мы аб гэтым даўно дамовіліся з кіраўніцтвам Расіі. І яны гэта заўсёды ўспрымалі нармальна, бо гэта ж не першы год. У Маскву прыязджалі розныя кіраўнікі на парады. Але я там не быў чаму? Таму што ў гэты час я праводзіў парад у сябе ў Мінску. І ў нас у адносінах з Расіяй гэтай праблемы няма, мы ў гэтых адносінах адзіныя. Мы аднолькава ацэньваем вынікі, значэнне Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны, мы аднолькава іх святкуем, аддаём даніну павагі тым, хто загінуў, і тым адзінкам, якія яшчэ сёння жывуць. У нас тут няма ніякіх супярэчнасцей", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў даніну павагі наведвае Маскву 7 і 8 мая, дзе ў гэтыя дні беларускі бок таксама праводзіць шэраг мерапрыемстваў.

"Таму, я лічу, нам не трэба ў гэтым выпадку рабіць акцэнт: "Вось Лукашэнка не паехаў (ён ледзь ці не далучыўся да байкоту)". Глупства поўнае!" - сказаў Прэзідэнт.

"І давайце так, па-чалавечы, вам скажу: што такое гэты год для Беларусі? Гэта год прэзідэнцкіх выбараў, і выбары адбудуцца праз некалькі месяцаў. І вы хочаце сказаць, што я ў гэты год павінен паехаць з Мінска ў гэты час кудысьці?! Кожны палітык, кожны лідар стараецца ў гэты год прадэманстраваць усё самае лепшае, і тое, што ён заўсёды са сваім народам. А я, аказваецца, павінен паехаць?" - адзначыў беларускі лідар.

"Але нават калі б і не было гэтых прэзідэнцкіх выбараў, было б, як і мінулыя гады, - мы заўсёды напярэдадні сустракаліся з кіраўнікамі Расіі, я ўскладаў вянок да магілы Невядомага салдата, прыязджаў і праводзіў парад тут, у Мінску. Тым больш нашы ваеннаслужачыя ўдзельнічаюць у парадзе на Краснай плошчы, а іх ваеннаслужачыя ўдзельнічаюць у парадзе тут. У нас тут ніякіх рознагалоссяў і супярэчнасцей. Але камусьці хочацца і ў гэтым знайсці нейкую "здохлую кошку"... Ну, калі ты хочаш гэта бачыць, ты заўсёды гэта ўбачыш і гэта знойдзеш", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што на сустрэчы ў Мінску са Старшынёй КНР адной з тэм будуць вынікі Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.

"Я вам скажу так, па-чалавечы: ты можаш ехаць у Маскву на святкаванне 70-годдзя, а можаш не ехаць. Гэта тваё права, гэта залежыць ад таго, якія ў цябе мерапрыемствы ў краіне. Але ты не маеш права несумленна і неаб'ектыўна ацэньваць вынікі Другой сусветнай вайны. А адзін з вынікаў - галоўную ролю ў разгроме фашызму адыграў савецкі народ, Савецкі Саюз", - падкрэсліў беларускі лідар. "Вельмі важную, калі не галоўную ролю мы адыгралі і ў разгроме японскага мілітарызму. Мы разам з вамі ваявалі на Далёкім Усходзе. Гэта неаспрэчны факт. І гэта трэба паважаць. І за гэта трэба быць удзячнымі народам Савецкага Саюза, якія перамаглі фашызм. Калі б гэтага не адбылося, сёння быў бы іншым свет", - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Таму ты можаш ехаць, не ехаць у Маскву на святкаванне, але вынікі Другой сусветнай вайны і нашай Вялікай Айчыннай вайны ты не можаш ігнараваць. І гісторыю ты не маеш права перапісваць, праз дзесяцігоддзі", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

БЕЛТА 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.