Падушка


Падушка. Невядома, ці ведалі нашы продкі пра егіпецкія піраміды, але практычна ў кожнай хаце была свая «егіпецкая піраміда», а часам і не адна — з падушак. Кожную раніцу гаспадыня запраўляла ложак і складала падушкі па памеры: ад самай вялікай да самай малой. Колькасць падушак на адным ложку магла быць рознай: ад трох да дванаццаці. Прычым самая маленькая падушка іншы раз дасягала якраз памеру вуха (пад вушка).

*У адносінах да падушкі — звычайнай хатняй рэчы — было распрацавана нямала рэгламентыцый. Па-першае, на падушцы катэгарычна забаранялася сядзець, інакш «адседзіш» свой розум. Па-другое, забаранялася класці падушку на стол; лічылася, гэтым можна наклікаць бяду на ўвесь свой род.

*Як толькі падушка трапляла ў поле дзеяння сямейных абрадаў, да яе ставіліся, прытрымліваючыся наступных патрабаванняў:

*З-пад галавы паміраючага чалавека выцягвалі звычайную падушку і падкладалі спецыяльна падрыхтаваную. Яе напіхвалі саломай (часцей гарохавай), таму што курынае пер'е «не дае лёгка памерці», укладалі ў яе лісце ці пруткі з веніка. Таксама спецыяльную падушку клалі ў труну. Часцей за ўсё яе напаўнялі драўлянай стружкай.

*Каб у калядныя ночы ўбачыць у сне свайго нарачонага, дзяўчаты клалі пад падушку розныя рэчы, напрыклад, грэбень, і казалі: «Суджаны, ражаны, прыходзь мне валасы часаць, косу расплятаць».

*Пасля таго, як падзялілі каравай, нявесту маглі пасадзіць на пуховую падушку. Потым на гэтую ж падушку сядалі тыя дзяўчаты, якія з розных прычын доўгі час не маглі выйсці замуж.

*Пасля вяселля ў падушку зашывалі вясельны букецік, «каб маладыя жылі ў згодзе».

Аксана Катовіч, Янка Крук

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.