Вы тут

Новы метад выяўлення захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам


Сучасную лабараторыю дыягностыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, сёння немагчыма ўявіць без малекулярна-біялагічных метадаў даследавання. Першае месца сярод іх займае полімеразная ланцуговая рэакцыя. Аднак прымяняецца ўжо і больш адчувальны метад.

Полімеразная ланцуговая рэакцыя выкарыстоўваецца для дыягностыкі інфекцый бактэрыяльнага і віруснага паходжання. Адчувальнасць метаду — 90-100 працэнтаў, выкананне даследавання не займае шмат часу, як гэта бывае пры вылучэнні і гадаванні бактэрый і вірусаў. Ёсць і магчымасць адначасовага выяўлення некалькіх мікраарганізмаў у адной пробе. Шматлікія даследаванні паказалі высокую эфектыўнасць для выяўлення такім чынам хламідый і мікаплазмаў, якія маюць невыразную сімптаматыку, хутка становяцца хранічнымі і парушаюць у выніку рэпрадуктыўныя функцыі.

Яшчэ адзін сучасны інавацыйны метад — NASBA. Ён валодае высокай адчувальнасцю і спецыфічнасцю, дазваляе выявіць нават адзінкавыя бактэрыі ўзбуджальнікаў інфекцый, якія могуць быць пры сцёртай форме захворвання або ў інкубацыйным перыядзе. Дыягнастычная адчувальнасць такіх тэстаў набліжаецца да 100 працэнтаў. Падчас даследавання выяўляюцца жывыя ўзбуджальнікі, што вельмі важна для кантролю праведзенага лячэння. Гэта дазваляе пацвердзіць дыягназ у сумніўных выпадках. Методыка заснавана на вылучэнні РНК мікраарганізма (у адрозненне ад полімеразнай ланцуговай рэакцыі, дзе выкарыстоўваецца ДНК). Гэты метад тэсціравання лічыцца адным з самых перспектыўных і шматабяцальных напрамкаў малекулярнай дыягностыкі.

Колькасць людзей са спадарожнымі захворваннямі, імунадэфіцытнымі станамі пастаянна расце, і гэта спрыяе шырокаму распаўсюджванню інфекцый, звязаных з умоўна-патагеннымі мікраарганізмамі. Метады, якія выкарыстоўваюцца ў «класічнай» мікрабіялогіі, вельмі працаёмкія і патрабуюць вялікага расходу спажыўных асяроддзяў і рэактываў, а таму аўтаматызацыя гэтых працэсаў іграе істотную ролю.

— Наша лабараторыя аснашчана аўтаматычным мікрабіялагічным аналізатарам Vіtek 2 compact (Bіomerіeux, Францыя), які дазваляе вырашаць гэтыя праблемы на сучасным узроўні, — тлумачыць загадчыца бактэрыялагічнай лабараторыі Мінскага гарадскога скурна-венералагічнага дыспансера Наталля СУХАБОКАВА. — Аналізатар распазнае каля 500 відаў цяжкіх для выяўлення і рэдкіх відаў мікраарганізмаў і грыбоў і вызначае іх адчувальнасць да больш як 100 сучасных антымікробных прэпаратаў. Гэта дапамагае выявіць рэальную адчувальнасць мікрафлоры да антымікробных прэпаратаў, прызначыць правільную антыбіётыкатэрапію, скараціць тэрмін знаходжання пацыента на бальнічным ложку і зменшыць расходы на набыццё дарагіх лекаў...

* * *

Лячэнне інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, адбываецца ў амбулаторных умовах або ў стацыянарах дзённага знаходжання Мінскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера (вул. Прылуцкая, 46а) і ў філіялах па вул. Нахімава, 4 і Казлова, 7. Шпіталізацыя ажыццяўляецца пры неабходнасці інтэнсіўнага лячэння

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.