Вы тут

Чай&кава


Сутнасць спрыяльнага ўздзеяння чаю і кавы заключаецца ў антыаксідантах. Гэтым абумоўлена выяўленая некаторымі даследчыкамі сувязь паміж ужываннем чаю і папярэджваннем, скажам, раку яечнікаў. Кава, як вядома, павышае бадзёрасць, спрыяе страваванню, а некаторыя ненавуковыя даследаванні сведчаць аб спрыяльным уздзеянні ў выпадку захворвання Альцгеймера.

11-6

Пакуль нельга сцвярджаць, што вялікая колькасць чаю ці кавы дакладна можа пазбавіць небяспекі раку. У вучоных ёсць толькі гіпотэзы адносна спрыяльных вартасцяў напояў. Прасочваецца пэўная ўзаемасувязь паміж ужываннем апошніх і агульным паляпшэннем стану здароўя, аднак прычынна-выніковыя сувязі, які даказалі б уплыў вялікіх аб'ёмаў чаю і кавы на магчымасць узнікнення раку, не выяўлены. Для выяўлення прамой сувязі патрабуецца шматгадовае даследаванне з удзелам тысяч пацыентаў. Пакуль што не знайшлося дастатковай колькасці сродкаў для правядзення такога кшталту навуковай работы.

Аптымальны аб'ём

У дзень чалавеку дастаткова...

...кавы — 4-5 кубкаў, чаю — 3 кубкі.

Злоўжыванне можа адбіцца на здароўі.

Злоўжыванне чаем

Можа знізіць усмоктванне жалеза, нашкодзіць рабоце сэрца, выклікаць сэрцабіццё.

Злоўжыванне кавай

Выклікае раздражненне, слыхавыя галюцынацыі, прывыканне.

Парушае работу печані, забеспячэнне мозга кіслародам, сон.

Стымулюе сардэчную дзейнасць, звужае сасуды, павышае ціск, абвастрае расстройствы мачавога пузыра.

Павялічвае рызыку астэапарозу, глаўкомы, недабору вагі плода (у цяжарных)

• У адных абмен рэчываў дазваляе хутка засвоіць каву, і яны могуць заснуць, нават калі вып'юць яе позна ўвечары, у іншых метабалізм працуе павольна — гэтыя не будуць спаць усю ноч.

• Адзін і той жа від чаю ў кагосьці можа выклікаць танізуючы эфект, а ў іншых — заспакаяльны.

• Ніколі нельга піць чай або каву гарачымі — каб не апячы стрававод.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.