Вы тут

«Мова наша родная» ў выявах


Цяпер — у музеі: мастак Уладзімір Басалыга прадстаўляе душу народа.

Зрэшты, ён гэта рабіў усё сваё творчае жыццё: увасабляў культурную спадчыну Беларусі, неаддзельную ад гісторыі краіны і гісторыі літаратуры ў прыватнасці. Таму выстава да 75-гадовага юбілею вядомага мастака вельмі падыходзіць музею Якуба Коласа. Тым больш што ў рамках выставы прадстаўленыя літаграфіі з серыі «Мова наша родная». Мала таго, некаторыя застануцца ў музеі назаўжды — так вырашыў аўтар.

11-23

Музей Якуба Коласа можа наогул пахваліцца тым, што мае добрую калекцыю мастацкіх твораў Уладзіміра Басалыгі: больш за 60. Сярод іх — малюнак «На радзіме Якуба Коласа (які быў створаны ў цыкле «Радзіма мая дарагая) і ілюстрацыі да кніг Песняра. Кніжная графіка — адзін з важных напрамкаў у яго творчасці, што неаднаразова адзначалі на конкурсах па мастацкім афармленні кніг. Умець адчуць і перадаць сэнс кніг, данесці яе сутнасць ілюстрацыямі — вялікае майстэрства мастака. Майстэрства, для якога важная найперш кніга. Можа быць, Басалыга вучыўся ставіцца да кніг так у нашага славутага першадрукара, якому быў прысвечаны альбом «Гравюры Францыска Скарыны». Між іншым, Уладзімір Самойлавіч заўсёды адказна ставіўся да афармлення кніг беларускіх літаратараў, напрыклад, П. Броўкі, М. Танка, У. Караткевіча.

Наогул Уладзімір Самойлавіч — адзін з вельмі адданых творчых служак Бацькаўшчыны. Чалавек, якому дадзена здольнасць размаўляць і пераконваць іншых праз вобразы, тым не менш не забываўся на сваю малую радзіму і шэраг твораў прысвяціў свайму роднаму гораду Слуцку, помнікам яго гісторыі. Ён паўплываў на развіццё мастацтва сучаснай Беларусі — выкладаў у Акадэміі мастацтваў, быў дэканам мастацкага факультэта. Акрамя таго, у свой час працаваў як старшыня Саюза мастакоў Беларусі. Яму ёсць што паказаць падчас юбілейнай выставы, месца для якой выбрана невыпадкова: Уладзімір Басалыга — аўтар экслібрыса «Музей Якуба Коласа», які выкарыстоўваецца цяпер як графічны сімвал.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.