Вы тут

«Перамога стала магчымай дзякуючы сяброўству народаў СССР»


Да Дня Перамогі Савет Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі выступіў са зваротам да грамадзян Саюзнай дзяржавы. Парламентарыі заклікалі людзей не толькі захоўваць памяць пра подзвіг удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, але і адстойваць гістарычную праўду.

«Для кожнага з нас Дзень Перамогі стаў свяшчэннай датай, адной з найбольш значных падзей у сусветнай гісторыі, — адзначаецца ў звароце. — Менавіта ў гэты дзень мы з асаблівай вастрынёй усведамляем, як важна ўмець адстойваць інтарэсы сваёй Айчыны, абараняць яе ад любых замахаў».

У звароце падкрэсліваецца, што, святкуючы Дзень Перамогі, мы аддаём даніну павагі тым людзям, «для якіх паняцце патрыятызму было напоўнена найвышэйшым сэнсам і якія не пашкадавалі сваіх жыццяў дзеля свабоды і незалежнасці Радзімы». «Мы памятаем, што Перамога стала магчымай у многім дзякуючы непарушнаму сяброўству народаў Савецкага Саюза — сяброўству, якому нашы краіны застаюцца вернымі і цяпер», — падкрэслілі парламентарыі ў сваім звароце.

«Ахвяры Беларусі і Расіі ў гэтай вайне вылічаюцца мільёнамі жыццяў, таму мы не можам спакойна адносіцца да блюзнерскага жадання апаганіць светлую памяць загінулых і адначасова — рэабілітаваць нацысцкіх злачынцаў, — гаворыцца ў звароце. — Наш свяшчэнны доўг перад усімі, хто аддаў жыццё, і ўсімі жывымі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны — не толькі захоўваць памяць аб іх подзвігу, але і адстойваць гістарычную праўду і цвёрда супрацьстаяць спробам перапісаць гісторыю».

Напрыканцы парламентарыі заклікалі ўсіх грамадзян Беларусі і Расіі не забывацца на ўрокі мінулага. «Не мірыцца са спробамі гераізацыі нацызму, усімі сіламі абараняць праўду пра мінулую вайну, каб не асуджаць сябе на іх паўтор. У гэтым — залог трывалага і стабільнага міру на нашай планеце, бяспекі нашага агульнага дому», — упэўнены парламентарыі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.