Вы тут

Дрэва міру і адзінства пасадзілі ля штаб-кватэры ААН


Напярэдадні Дня Перамогі на тэрыторыі штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку было пасаджана Дрэва міру і адзінства. Акцыя праводзілася ў гонар 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны.

Як паведамляе Цэнтр навін ААН, ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, старшыня Генеральнай Асамблеі Сэм Кутэса, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас і дыпламаты іншых прадстаўніцтваў пры ААН.

Сімвалам Перамогі і міру стала плакучая белая вішня, якую пасадзілі перад цэнтральным будынкам комплексу ААН. Як адзначыў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас, пасаджанае дрэва мае глыбока сімвалічны сэнс. «Ва ўсіх культурах дрэва нясе асаблівы сэнс як сімвал жыцця, як сімвал дабра, — заўважыў ён. — Белы колер гэтай вішні — сімвал міру, а тое, што яна плакучая, — гэта зразумелы сімвал смутку».

Напярэдадні ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «Апошняя сусветная вайна: памятаць дзеля міру», арганізаваная па ініцыятыве Беларусі сумесна з Азербайджанам, Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй, Таджыкістанам і Туркменістанам. На выставе — чорна-белыя фотаздымкі ваенных часоў, якія адлюстроўваюць уклад у Перамогу над фашызмам усіх краін былога СССР.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».