Вы тут

Самая высокая любоў


Чаму ў нашы дні войны не спыняюцца? Калі ў іх браць удзел не толькі можна, але і неабходна? Чым ветэраны Вялікай Айчыны вайны могуць дапамагчы сучаснаму пакаленню? Пра гэта ў дні святкавання Вялікай Перамогі разважаў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

11-36

Не абышла ні адну сям'ю...

«Я думаю, што вайна 1941—1945 гадоў закранула ўсіх. Так, мае бацькі задоўга да вайны былі сасланы ў Казахстан. Тата быў на той час вельмі запатрабаваным спецыялістам высокага класа — галоўным маркшэйдарам. Гэта асаблівы кірунак у распрацоўцы шахтавых праходаў. Без яго нельга было здзяйсняць выпрацоўку вугалю, таму бацьку вызвалілі ад ваеннай службы. Але ён быў на ўласнай перадавой. У яго шмат дзяржаўных узнагарод за працу падчас Вялікай Айчыннай вайны. Мама гадавала дзяцей. Два бацькавы браты загінулі на фронце. Адзін прыйшоў інвалідам без нагі».

Усяму прычына — страсці чалавечыя

«Дай Божа, каб ніколі гэтая вайна не паўтарылася. Каб гісторыя была для нас сур'ёзным урокам, які змог бы засцерагчы ад неабдуманых дзеянняў. Усё, што з намі адбывалася на працягу чалавечага быцця, усе рознагалоссі, разборкі, ваенныя дзеянні, здзяйсняліся з прычыны нашага грэшнага стану. Святы Апостал евангеліст Іаан Багаслоў у І стагоддзі сфармуляваў думку: усё гэта адбываецца толькі таму, што намі валодаюць сапсаваныя якасці прыроды чалавечай — «пажаднасць плоці, пажаднасць вачэй і гордасць жыццёвая». Калі чалавек не жадае дасягнуць чагосьці ўласнымі намаганнямі, а імкнецца скрасці, згвалціць і адабраць чужое сілай».

Калі немагчыма не ваяваць

«Устаць на абарону Айчыны, можа, і павінен кожны. У гэтым будзе праяўляцца самая высокая любоў, пра якую казаў Хрыстос Спасіцель: «Няма болей за тую любоў, як калі хто ўскладзе душу сваю за блізкіх сваіх». Таму абараняць сваю Айчыну, свой народ, сваю зямлю — гэта свяшчэнны абавязак не толькі воіна, але і кожнага хрысціяніна».

Дараванне за мужнасць

«Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 гадоў дала вялікую колькасць герояў і сярод духавенства. Па кананічных правілах святар не мае права праліваць кроў. Нават жывёлін. Калі гэта было зроблена, няхай і па неасцярожнасці, то ён больш не дапускаецца да служэння ў алтары. У нас ёсць такое паняцце, як «жаласнік» зямлі рускай — Патрыярх. Ён мае права даць блаславенне працягваць служэнне ў сане тым святарам, якія ўдзельнічалі ў вайне, узяўшы зброю ў свае рукі, і, абараняючы Айчыну, забівалі ворага. Так зрабіў Алексій І у дачыненні да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны».

Быць прыкладам для маладога пакалення

«Ветэранам хочацца пажадаць моцнага здароўя. Каб яны сваім прыкладам натхнялі маладых людзей на дасягненне добрых вынікаў. Каб яны сведчылі сваім жыццём аб любові да Айчыны і людзей, вучылі нас цвёрдасці духу.

Здзіўляешся, гледзячы на іх: падаецца, прайшлі такое складанае жыццё, столькі перанеслі, а не губляюць бадзёрасці духу. Адкуль гэта? Дзе бяруць гэтыя душэўныя скарбы ветэраны, застаецца загадкай».

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».