Вы тут

Гаварыце праўду аб тых днях


Старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра ўручыў ветэранам кветкі і падзякі падчас урачыстага мерапрыемства «Паклонімся вялікім тым гадам», што прайшло ў Маладзечне.

Сямён Шапіра нагадаў, што на кожным з нас ляжыць адказнасць за захаванне гістарычнай памяці, паколькі з кожным годам застаецца ўсё менш тых, хто ў 1945-м прынёс у наш «дом» шчасце. Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна прачытаў таксама верш жыхаркі Барысаўскага раёна, якая нарадзілася 9 мая 1929 года, «Гаварыце праўду аб вайне». Яе сястра і два браты былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Урачыстасці прадоўжыліся канцэртнай праграмай. Падчас яе і самі ветэраны выканалі песні. Удзельнікам мерапрыемства паказалі фільм, які зняты ў вобласці спецыяльна да 70-годдзя Перамогі.

Яшчэ адна значная падзея — мітынг на Кургане Славы з удзелам ветэранаў, кіраўніцтва Мінаблвыканкама, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, дэлегацый усіх раёнаў вобласці і горада Жодзіна. Перад пачаткам урачыстасці ў Азярцоўскай сярэдняй школе, што знаходзіцца побач, дзеці расказалі аб сваіх дзядулях, бабулях, на долю якіх выпалі цяжкія ваенныя выпрабаванні. Акрамя таго, 8 мая ў 9 гадзін раніцы ва ўсіх установах адукацыі хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых падчас Вялікай Айчыннай. Кожны раён уручыў ветэранам падарункі: прадуктовыя наборы, пасцельныя прыналежнасці, гадзіннікі і шмат іншага. А некаторыя — аказалі ім і матэрыяльную дапамогу за кошт мясцовага бюджэту, прадпрыемстваў. Усяго ж на Міншчыне сума выплат ветэранам склала 23,9 млрд рублёў.

У Мінскай вобласці пражывае 5425 ветэранаў і асоб, што сталі ахвярамі наступстваў вайны, у тым ліку 460 інвалідаў і 1084 удзельнікі Вялікай Айчыннай, 296 сем'яў загінулых воінаў і партызан, 576 узнагароджаных ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ворага, 60 узнагароджаных медалём «За абарону Ленінграда» ці знакам Ленсавета «Жыхару блакаднага Ленінграда».

Дадам, што віншаванні і ўшанаванне ветэранаў арганізавалі і на месцах: непасрэдна ў райцэнтрах, арганізацыях, на прадпрыемствах. Гэта мітынгі-рэквіемы, ускладанне кветак да помнікаў воінаў і партызан, брацкіх магіл, тэатралізаваныя і спартыўныя паказы.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.