Вы тут

Салют у крэпасці і народныя гулянні


Дзень Перамогі Брэст, як заўсёды, адсвяткаваў у сваёй галоўнай святыні — легендарнай крэпасці. Сёлета тут сабралася рэкордная колькасць людзей — каля 70 тысяч гараджан і гасцей. На святкаванне прыбылі афіцыйныя дэлегацыі са Славакіі, Інгушэціі, Нідэрландаў.

11-43

Вельмі шмат было і тых, хто прыехаў з розных краін неафіцыйна. У тым ліку і для таго, каб пранесці партрэт свайго блізкага чалавека ў страі «Бессмяротнага палка». Да гэтай акцыі Брэст упершыню далучыўся летась. А сёлета ўжо паўтары тысячы ўнукаў і праўнукаў герояў прайшлі з дарагімі фотаздымкамі. Цікава, што акцыю падхапілі памежнікі і мытнікі. Вайскоўцы брэсцкіх застаў, як вядома, сустрэлі ворага першымі і ў большасці гераічна загінулі, абараняючы сваю зямлю. Вось іх і ўспомнілі сёлетнія вартавыя мяжы.

Урачыстасці ў крэпасці плаўна перацяклі ў свята для ўсіх гараджан. Многа людзей сабралася ў цэнтральным парку. Былі святочныя пляцоўкі і ў мікрараёнах горада. А знакамітая ў Брэсце турыстычная сядзіба «Рынькаўка», размешчаная на паўночнай ускраіне абласнога цэнтра, арганізавала прыгожае свята для ветэранаў. Галоўныя героі дня сядзелі за столікамі ў альтанках. Іх, а таксама ўсіх ахвотных, хто прыйшоў на свята, частавалі кашай і гарачым чаем. Адпаведная канцэртная праграма стварала асаблівы, узнёслы настрой. Удзельнікі ў адзін голас адзначалі, што менавіта ў гэтым квітнеючым кутку майскай прыроды арганізатарам удалося падкрэсліць каштоўнасць міру, які 70 гадоў таму заваявала пакаленне 40-х.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».