Вы тут

Чыталі дзецям пра вайну


Напярэдадні Дня Перамогі ў Гродне прайшла ўжо традыцыйная акцыя «Чытаем дзецям пра вайну». Палац культуры на Савецкай плошчы пераўтварыўся ў... вялізны экран, на якім дзякуючы праекту маладых гродзенскіх дызайнераў у фармаце 3D паказвалі эпізоды бітваў за Сталінград і Маскву, аперацыі «Баграціён» і ўзяцце Рэйхстага. А ў Іўеўскім раёне адкрылі помнікі на дзвюх магілах часоў Вялікай Айчыннай вайны ў вёсках Крывічы і Ятаўтавічы, якія раней былі няўлічанымі.

11-41

9 Мая тысячы жыхароў і гасцей горада над Нёманам сабраліся каля Кургана Славы. Гэты мемарыяльны комплекс (у яго падножжы — свяшчэнная зямля з брацкіх магіл і палёў бітваў з усёй Гродзеншчыны, Літвы, Расіі, з пагранзастаў) быў адкрыты ў верасні 1969 года. Да 70-годдзя Вялікай Перамогі тут правялі маштабную рэканструкцыю, пашырылі экспазіцыю музея ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

— Мы ніколі не забудземся пра вашы вялізныя заслугі перад новымі пакаленнямі. А наш сыноўскі абавязак — клапаціцца пра вас, — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, звяртаючыся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля мітынгу-рэквіема і парада войскаў Гродзенскага гарнізона святочнае дзейства прадоўжылася ў гарадскім парку імя Жылібера. Тут разгарнуўся «Партызанскі лагер», дзе частавалі салдацкай кашай. А на пляцоўцы «Палявой пошты» адбывалася гашэнне канвертаў з тэматычнымі маркамі да 70-годдзя Вялікай Перамогі спецыяльным штэмпелем, які быў сапраўдны толькі 9 Мая.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.