Вы тут

Святкавалі з размахам


У Віцебску юбілей Перамогі адсвяткавалі з размахам. Шэсці і мітынгі, народныя гулянні прайшлі і ў глыбінцы. Вядома, у цэнтры ўвагі былі ветэраны, а таксама воіны-інтэрнацыяналісты.

11-39

— Першым удар ворага прыняў на сябе беларускі народ. Першыя партызанскія атрады, як і падпольныя арганізацыі, з'явіліся на тэрыторыі Беларусі. Таму 9 Мая, Дзень Перамогі — свята народаў усяго свету і асаблівая падзея для нас, — распавядае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Уладзіміравіч Ратомскі, жыхар Віцебскага раёна, былы дырэктар сельскай школы.

— Пасля перамогі 70 гадоў прайшло. Здавалася б, людзі працягваюць жыць і вайна павінна адысці ў нябыт. Але яна пастаянна нагадвае пра сябе. У прыватнасці мы працуем на зямлі, дзе больш за паўгода стаяў фронт. Кожны год падчас сельскагаспадарчых работ знаходзім снарады і міны. Толькі сёлета ўжо чатыры разы выклікалі сапёраў, — распавядае Сяргей Іванавіч Шалуха, дырэктар філіяла «Лучоса» Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў.

Напярэдадні свята старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў падчас прыёму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны падкрэсліў, што моладзь вельмі цікавіцца тэмай вайны. Ёй хочацца больш ведаць пра гераізм старэйшага пакалення сям'і.

У святочны дзень у Віцебску эпіцэнтрам свята стала плошча Перамогі. Там адбыліся ўскладанне кветак і вянкоў да манумента воінам-вызваліцелям і мітынг. Уразілі ганаровае праходжанне воінскіх падраздзяленняў і тэатралізаванае шэсце. Увечары адбыліся канцэртная праграма «70 песень Перамогі» і святочны салют.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.