Вы тут

У стылі рэтра


Мемарыял героям-камсамольцам быў адкрыты пасля рэканструкцыі напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Гомелі. На яго рэканструкцыю, якая адбывалася на працягу трох месяцаў, накіравана каля Br3,5 млрд рублёў. Палова гэтай сумы сабрана пярвічнымі прафарганізацыямі і членамі прафсаюза.

11-33

А 9 Мая гамяльчане ўпершыню сталі сведкамі ваеннага парада з удзелам баявой тэхнікі. Акрамя таго, на цэнтральнай плошчы горада над Сожам была арганізавана выстава баявых гармат, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў вайсковых часцях. Не меншай папулярнасцю, асабліва ў мужчын усіх узростаў, карысталася тэхніка часоў Другой сусветнай вайны і пасляваенная. На некаторых рэтрааўтамабілях ветэраны Вялікай Айчыннай вайны праехалі па цэнтральнай вуліцы Гомеля. Ну, а магчымасць сфатаграфавацца з аўтаматам ды побач з салдатамі ў сапраўднай ваеннай форме 40-х шукалі не толькі мужчыны, але і дзяўчаты.

Ваенныя і ўдзельнікі клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Гонар мундзіра», дарэчы, як і дзяўчаты ў паркалёвых сукенках, былі адказныя за стварэнне ў гомельскім парку атмасферы 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Парку нават часова вярнулі старую назву — культуры і адпачынку імя А.В. Луначарскага. А музыка з патэфоннай пласцінкі прымушала паверыць, што час можна павярнуць назад.

Зразумела, не абышлося без традыцыйных урачыстых цырымоній. Кветкі былі ўскладзены да ўсіх помнікаў і брацкіх магіл, якія ёсць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».