Вы тут

Праз пакаленні


Веды, якія перадаюцца праз кнігі.

Сучасныя дзеці не ведаюць вайны, але каб яны разумелі, якая гэта бяда, заснаваны і працягваецца праект «Дзеці вайны» з удзелам беларускіх пісьменнікаў. Героем чарговай сустрэчы ў ліцэі №3 машынабудавання стаў пісьменнік Анатоль Зэкаў.

Ён належыць да таго пакалення, што прыйшло ў свет ужо пасля вайны, у мірнай Беларусі. Але ў той час, калі гэтае пакаленне гадавалася, яшчэ жывая была памяць відавочцаў — дзядоў, якія ваявалі, бацькоў, якія ў тыя гады былі дзецьмі. І нават тыя дзеці, што нараджаліся ў мірны час, усё роўна раслі з адчуваннем страт. У Анатоля Зэкава дзед не вярнуўся з фронту. Але пісьменнік ведаў паводле расказаў бацькоў, што значыць перажыць вайну ў акупацыі. Анатоль Зэкаў як дзіця «дзяцей вайны» сказаў сваё слова: ён аўтар кнігі «Параненая памяць». Менавіта з гэтай кнігай і са сваёй памяццю пра тых, чыё дзяцінства абпаліла вайна, ён прыйшоў на сустрэчу да сучаснай моладзі. Серыя сустрэч, аб'яднаная назвай «Дзеці вайны», ладзіцца сумеснымі намаганнямі Саюза пісьменнікаў Беларусі і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. У год 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне такія сустрэчы дазваляюць лепш зразумець гісторыю сваёй краіны, у тым ліку праз творы беларускіх пісьменнікаў, якія пісалі пра тое, што перажылі самі. І калі ўжо сярод жывых амаль не засталося непасрэдных сведак тых падзей, то ёсць іх жывая памяць: у кнігах, рукапісах і архівах, якія захоўваюцца ў тым жа Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.