Галоўны шэдэўр


Мастакі завяшчалі мір, таму што здабывалі яго.

Творчыя і чалавечыя запаветы адлюстраваны ў фотаальбоме «Завяшчанне мастакоў», які выпушчаны напярэдадні 9 Мая ў Беларусі. Гэта, па сутнасці, калекцыя творчых партрэтаў, гісторый, лёсаў. Але праз іх лепш разумееш тое, што было (і ёсць!) асабліва дарагім для беларускіх мастакоў, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну.

Ёсць творцы, што асабліва натхнёна ўвасабляюць звычайную зямную прыгажосць, бо зразумелі, наколькі проста яе парушыць. І менавіта дзеля таго, каб спыніць працэс парушэння гармоніі і любові, якая змацоўвае свет, яны ў свой час вымушаны былі трымаць у руках зброю. Але потым, у мірны час, яны нібыта імкнуліся пераасэнсаваць свой ваенны чалавечы вопыт, можа, нават пазбавіцца ад балючых успамінаў, перапрацоўваючы іх у вобразы. І адчуванне таго, што ёсць боль вайны, перадавалася іншым: каб ведалі, даражылі і бераглі мір. Адсюль такі велічны Курган Славы атрымала ўся Беларусь у спадчыну ад скульптара Андрэя Бембеля. І ці мог бы выразіць такую журбу ў мемарыяле «Хатынь» яшчэ хтосьці так, як гэта зрабіў Сяргей Селіханаў? Што ёсць лагер смерці па вынішчэнні людзей можна расказваць і ў словах. Але мастак Міхаіл Савіцкі паказаў так, каб надоўга запомнілі. Таму што сам прайшоў праз гэта. Мастак Яўген Зайцаў паказаў гераізм тых, хто першы сустрэўся з ворагам твар у твар — абаронцаў Брэсцкая крэпасці. Вайна на перадавой, у тыле ворага, у партызанскіх атрадах, вайна мірных жыхароў, жыццё якіх таксама было ўвесь час пад пагрозай. У вайны шмат абліччаў, іх можна зразумець і паводле творчасці нашых мастакоў. Яны фіксавалі, што зведалі, як гісторыкі. Але па-чалавечы ўсё ж прагнулі іншага. Таму ў іх пасляваеннай творчасці вялікая ўвага міру. Прыгажосці. Гармоніі. Любові. Ад іх ідзе замілаванасць, цеплыня і спакой. І вельмі шмат святла, якое ідзе праз жыццесцвярджальныя колеры. Сваю прыгожую Беларусь любіў маляваць Павел Масленікаў. Пра яе ж засяроджаныя думкі Віктара Грамыкі. Ад яе радасць і ўлюбёнасць Леаніда Шчамялёва.

Пра ўсіх мастакоў, якім Беларусь кажа дзякуй за службу і служэнне, словы Барыса Крэпака: дзякуючы яму пра асаблівых творцаў можна даведацца з асобных нарысаў, прысвечаных кожнаму. Альбом убачыў свет у «Паліграфкамбінаце імя Якуба Коласа» па замове Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.