Вы тут

Паслугі з адпаведнасцю


Сертыфікат у галіне лагістычных паслуг уручаны таварыству «Балтспед лагістык».

Гэта азначае, што паслугі, якія аказваюцца гэтай арганізацыі ў галіне закупачнай, транспартнай і складской лагістыкі, адпавядаюць патрабаванням дзяржаўнага стандарту СТБ 2306-2013. Кампаніі таксама прысвоена катэгорыя «лагістычны цэнтр».

Гэта другі сертыфікат адпаведнасці, выдадзены ў нашай краіне ў галіне лагістычных паслуг. Уладальнікам першага — у 2014 годзе стала арганізацыя «Еўрацібас» (цэнтр гандлю і лагістыкі «Каралёў Стан»). Таксама ўжо завершаны работы па сертыфікацыі лагістычных паслуг у сумесным прадпрыемстве «Транзіт» у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю (г. Брэст).

Стандарт устанаўлівае, што лагістычныя паслугі павінны адпавядаць патрабаванням своечасовасці і дакладнасці выканання, бяспекі і экалагічнасці, інфарматыўнасці, этычнасці абслугоўвання.

Сертыфікацыя праводзіцца акрэдытаванымі органамі па сертыфікацыі па ўстаноўленых у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь працэдурах і патрабаваннях.

Пакуль адзіным такім органам з'яўляецца Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС). Усе спецыялісты органа маюць сертыфікаты кампетэнтнасці экспертаў-аўдытараў.

Распаўсюджванне сертыфікацыі ў галіне лагістычных паслуг будзе спрыяць развіццю рынку лагістычных паслуг, павышэнню ўзроўню іх якасці і ўмацаванню даверу з боку спажыўцоў.

— Сертыфікаваны лагістычны цэнтр або аператар можа карыстацца пэўнымі перавагамі, звязанымі са спрошчанай сістэмай электроннага дакументаабароту, таму што ёсць давер да такой арганізацыі, да таго, што правільна выбудаваны працэсы кіравання, ёсць кампетэнтны персанал, існуе стабільнасць аказання заяўленых паслуг. Таму арганізацыям, якія маюць адпаведны сертыфікат, будзе аддавацца прыярытэт пры ўдзеле ў розных тэндарах, — адзначае дырэктар БелДІСС Ірына АСМОЛА.

Арганізацыя «Балтспед лагістык» мае сучасны склад з сістэмай аўтаматызаванага кіравання, якая забяспечвае строгі ўлік наяўнасці прадукцыі і кантроль за перамяшчэннем на ўсіх этапах апрацоўкі тавараў, мінімізуе ўплыў чалавечага фактару. Такія магчымасці дазваляюць адначасова апрацоўваць заказы для 90 кліентаў.

Наяўнасць сертыфіката адпаведнасці дазволіць кампаніі пазіцыянаваць сябе на ўнутраным і знешнім рынках як сертыфікаваны лагістычны цэнтр і паўнавартасна выкарыстоўваць электронны дакументаабарот.

Атрымліваючы сертыфікат адпаведнасці, дырэктар таварыства «Балтспед лагістык» Вячаслаў ШАКІН сказаў: «Наша задача ў тым, каб не толькі ўтрымаць гэты давер, але і ўдасканальвацца далей. З дадзеным сертыфікатам звязана і вялікая адказнасць, бо з яго дапамогай мы будзем прыцягваць кліентаў не толькі Рэспублікі Беларусь, але і ЕАЭС, СНД, ЕС».

Дар'я ШОЦІК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.