Вы тут

У спісах значацца...


Першая электронная інфармацыйна-даведачная база (hіst.bsu.by/2ww) пра беларускіх салдат і партызан, якія загінулі абопрапалі без вестак падчас Другой сусветнай вайны, распрацавана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Мяркуецца, што гэтыпраект дасць магчымасць стварыць адзіную сістэму захоўвання звестак аб удзельніках тых трагічных падзей.

Ініцыятарам і распрацоўшчыкам электроннай базы выступіў гістарычны факультэт БДУ. Крыніцай інфармацыі паслужылі кнігі серыі «Памяць. Гісторыка-дакументальныя хронікі беларускіх раёнаў». Сёння гісторыкамі БДУ апрацоўваюцца і ўносяцца даныя па Мінскай вобласці і Мінску. У электронную сістэму ўжо ўнесены звесткі пра больш чым 10 тысяч удзельнікаў Другой сусветнай вайны.

У найбліжэйшы час супрацоўнікі і студэнты гістарычнага факультэта пачнуць напаўняць сістэму звесткамі пра воінаў-землякоў з іншых абласцей Беларусі.

Навігацыя электроннага рэсурсу дазваляе шукаць суайчыннікаў па катэгорыях «Прозвішча», «Імя», «Імя па бацьку», «Вобласць», «Раён», «Горад / вёска нараджэння», «Месца смерці».

Электронная інфармацыйна-даведачная сістэма з'яўляецца адкрытай. У выпадку выяўлення недакладных даных пра гэта можна будзе паведаміць на электронны адрас (hіst.bsu.by/kontakt), а таксама прадаставіць новыя звесткі, якія не ўвайшлі ў кнігу «Памяць».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?