Вы тут

«Сакральныя лічбы» ці «лыжка дзёгцю»?


«Зборная Расіі выйграла 7:0 да 70-годдзя Перамогі», «Расійскі парад Перамогі», «Сухі разгром праціўніка расіян 9 мая» — гэта загалоўкі ў некаторых расійскіх СМІ пасля перамогі над беларусамі на чэмпіянаце свету па хакеі ў Чэхіі. Калегі ў эйфарыі, быццам гэта не спартыўныя спаборніцтвы, а фронт, дзе расіяне змагаюцца са сваім ворагам.

Да такога «патрыятычнага» настрою пасля, безумоўна, пераканаўчай і заслужанай перамогі над беларусамі далучыўся і капітан расійскай каманды Ілья Кавальчук, які пасля матча зазначыў «сімвалічнасць» выйгрышу менавіта з лікам 7:0 у дзень 70-годдзя Перамогі над фашызмам. У адным з каментарыяў гэтыя лічбы называюцца нават сакральнымі. У іншым — выказваецца меркаванне, «што такі прыгожы лік да канца сустрэчы псаваць ужо не хацелася, хаця і нельга сказаць, што зборная Расіі не магла забіць яшчэ». І ў выніку, маўляў, атрымалася тая ж лічба, якую паказалі ў маскоўскім небе самалёты падчас парада Перамогі.

Дарэчы, гэтая «сакральнасць», мяркуючы па інфармацыі з інтэрнэту, камусьці ўбачылася не толькі пасля перамогі расіян над беларускай зборнай. Юбілею Перамогі ў Маскве прысвяцілі турнір дзіцячых каманд, і ў фінале масквічы абыгралі сваіх равеснікаў з Казані таксама з лікам 7:0. Вось ацэнка: «Выдатны вынік напярэдадні 70-годдзя Перамогі».

Мне, звычайнаму балельшчыку, дагэтуль здавалася (і працягваю так лічыць), што спорт, у тым ліку і хакей, — гэта саперніцтва ў майстэрстве гульцоў, закінутыя і прапушчаныя шайбы, радасць пераможцаў і горыч пераможаных. І нічога іншага. Ніякай прывязкі да нейкіх знакавых дат, а тым больш — звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Крыўдна, што падыход да спартыўных спаборніцтваў можа быць і іншым.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».